Ціханоўская пазычыла на Каляды “святла, якое не дазволіць змроку захапіць сэрцы”

24 снежня, Позірк. “Міра, дабра і святла, якое не дазволіць змроку захапіць нашыя сэрцы”, пазычыла беларусам дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ў калядным віншаванні 24 снежня.
Яна назвала хрысціянскае свята “цудоўнай магчымасцю сабрацца разам з сям’ёй, блізкімі, сябрамі, сказаць добрыя словы адно аднаму”.
“Ведаеце, сёння па ўсім свеце ўзгадваецца звычай дзяліцца аплаткай — кавалачкам хлеба, які перадаецца з рук у рукі. Такім чынам людзі выказваюць падтрымку і клопат, дзеляцца цеплынёй і любоўю. Але мы, беларусы, бескарысліва дзелімся ўсім гэтым не толькі на Каляды, але кожны дзень — праз лісты, тэлефонныя званкі, абдымкі і добрыя словы з тымі, каму неабходная падтрымка”, — сказала палітык.
Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка ў сваім віншаванні падкрэсліў, што “Раство і Каляды — святы надзеі і веры”. “Надзеі на лепшыя часы, веры ў тое, што ў нашым заўтра ўсё будзе добра. І беларусы не толькі вераць у гэта, але і бяруць у свае рукі адказнасць, працягваюць змагацца за сваю будучыню. І кожны наш крок — гэта ўнёсак у наша заўтра. Наш народ прайшоў праз шмат выпрабаванняў, якія рабілі і працягваюць рабіць яго мацнейшым”, — заявіў ён.
Супольнае віншаванне да беларусаў запісалі спецпрадстаўнік Польшчы па сувязях з беларускімі дэмсіламі Артур Міхальскі, амбасадар Латвіі ў Беларусі Эйнарс Семаніс, амбасадар Літвы па асобых даручэннях у Беларусі Аста Андрыяўскене, спецыяльны пасланнік па адносінах паміж Швецыяй і дэмакратычнай Беларуссю Крысціна Юханэсан і спецпрадстаўнік Эстоніі пры беларускіх дэмсілах Марка Коплімаа.
“Сябры, суседзі, зняволеныя, самотныя, дарагія беларусы! Божае нараджэнне — час радасці, час спакою, час надзеі, час любові, час веры. Жадаем вам свабоды, пачуцця супольнасці, жадаем вам сіл, салідарнасці, перамогі. ⟨…⟩ Утульных і цудоўных Калядаў! Віншуем з Калядамі! Хрыстос нарадзіўся! Шчаслівых святаў!”, — сказалі яны па-беларуску.
Асобна Міхальскі ў іншым звароце па-польску павіншаваў суайчыннікаў, якія пражываюць у Беларусі: “Часы, лепшыя і горшыя, прыходзяць і сыходзяць, а наша супольнасць застаецца. Сённяшні цяжкі час таксама пройдзе”. Ён пазычыў, каб надзея іх ніколі не пакідала.
Дыпламат нагадаў пра традыцыю пакідаць за сталом пустое месца для таго, хто не можа далучыцца да святкавання.
“Гэта месца для таго, хто выехаў і не можа вярнуцца. Гэта месца для кожнага, хто нявінна трапіў у турму. Гэта месца для Анджэя Пачобута. Гэта месца для кожнага героя беларускай свабоды”, — заключыў ён.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ першай палове 2025 года краіны ЕС зафіксавалі ў 1,6 раза больш спробаў пераходу нелегалаў з Беларусі, чым у другой палове 2024-га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка