Вадзім Пракоп’еў другі раз завочна прыгавораны да 25 гадоў пазбаўлення волі

26 снежня, Позірк. Брэсцкі абласны суд 26 снежня завочна прыгаварыў аднаго з заснавальнікаў беларускага добраахвотніцкага палка “Пагоня”, былога рэстаратара Вадзіма Пракоп’ева да 25 гадоў пазбаўлення волі.
Згодна з інфармацыяй Генеральнай пракуратуры, суд таксама пастанавіў спагнаць з яго штраф у памеры 1.000 базавых велічыняў (37 тыс. рублёў) і забараніў на працягу пяці гадоў займаць кіруючыя пасады.
Суддзя Святлана Крамянеўская разглядала справу Пракоп’ева ў закрытым рэжыме з 19 снежня.
Пракоп’еў прызнаны вінаватым паводле ч. 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта), ч. 1 і 2 арт. 368 (абраза прэзідэнта), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), ч. 1 арт. 130 (распальванне <…> варожасці або варажнечы), ч. 3 арт. 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі) Крымінальнага кодэкса.
Для Пракоп’ева гэта ўжо другі завочны прыгавор на 25 гадоў зняволення. 21 чэрвеня 2023 года Мінскі гарадскі суд асудзіў яго на такі тэрмін па справе аб падпале дома дэпутата Палаты прадстаўнікоў, лідара праўладнай Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алега Гайдукевіча. На мужчыну таксама быў накладзены такі ж штраф — 1.000 б.в.
Пракоп’еў уключаны ў спіс асоб, “датычных да тэрарыстычнай дзейнасці”.
Спецвытворчасць праводзіцца ў дачыненні да абвінавачаных, якія знаходзяцца па-за межамі Беларусі і “ўхіляюцца ад яўкі ў орган, які вядзе крымінальны працэс”. Магчымая на падставе 34 складаў злачынстваў, якія пераважна адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх. Сярод іх акт тэрарызму, генацыд, наёмніцтва, здрада дзяржаве, дыверсія, стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім, масавыя беспарадкі, заклікі да санкцый ды інш.

- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаРух салідарнасці "Разам" папросіць Сейм Польшчы зладзіць слуханні па рэпрэсіях у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПадпіска на прапагандысцкія СМІ даражэе ў 3,5–10 разоў хутчэй за нехарчовыя тавары агулам (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю спажывецкімі таварамі за год павялічылася ў 30 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПраваабаронца Кісляк просіць распачаць крымінальную справу за адмовы ў прытулку беларусам у Грузіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+