Датычны да дыверсіі ў Лейпцыгу грамадзянін Беларусі заехаў у ЕС па візе, атрыманай у Мінску — СМІ

2 верасня, Позірк. Нямецкія следчыя ўстанавілі асобы двух падазраваных у планаваным нападзе на ўкраінскі транспартны самалёт у аэрапорце Лейпцыга (Германія), сярод іх — жыхар Беларусі, піша газета Süddeutsche Zeitung.
Вядучыя нямецкія СМІ (Süddeutsche Zeitung, NDR і WDR) паведамілі пра двух падазраваных у здзяйсненні дыверсіі. Паводле інфармацыі Die Zeit, расследаванне вядзе генеральны пракурор.
Паведамляецца, што падазраваныя — ураджэнец Расіі з латвійскім пашпартам, які можа быць звязаны са спецслужбамі РФ, і “жыхар Беларусі з расійскім пашпартам, які ўжо трапляў у поле зроку паліцыі” ў розных краінах за ўчыненне іншых правапарушэнняў.
Следчым удалося аднавіць маршрут яго ўезду ў Германію і выезду з яе. Паводле звестак SZ, NDR і WDR, падазраваны заехаў па італьянскай турыстычнай візе, выдадзенай у Мінску ў канцы красавіка.
Жыхар Беларусі з расійскім пашпартам, імаверна, быў выканаўцам тэракту. На яго выйшлі па слядах ДНК, пакінутых на дроне, антэне і ўнутраным боку бляшанага слоіка з-пад выбухоўкі. расіянін выступаў каардынатарам.
Абодва падазраваных паспелі пакінуць ЕС, і следчыя скептычна ацэньваюць шанцы прыцягнуць іх да суду.
У ноч на 5 жніўня ў закрытай зоне аэрапорта Лейпцыга быў знойдзены БПЛА з зарадам выбухоўкі. Ён знаходзіўся ў непасрэднай блізкасці ад украінскіх грузавых самалётаў Ан-124 “Руслан”, якія выкарыстоўваюцца для транспарціроўкі зброі і боепрыпасаў для патрэбаў Сіл абароны Украіны.
Пазней высветлілася, што дронаў было мінімум тры. Адзін з іх сутыкнуўся з грузавым самалётам кампаніі DHL, а фрагменты трэцяга з 50 грамамі гексагена быў знойдзеныя 14 жніўня на полі непадалёк.
Германія, рэагуючы на інцыдэнт, абвясціла аб закрыцці апошняга генеральнага консульства РФ у Боне, а таксама аб скасаванні дамовы і закрыцці “Рускага дома” ў Берліне.
Масква традыцыйна катэгарычна абвяргае ўсе абвінавачанні.

- ЭканомікаУ ліпені Беларусь была на трэцім месцы ў ЕАЭС у тэмпах зніжэння цэн на сельгаспрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 14 верасня — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 30-ы раз з пачатку года зафіксавала за суткі больш за 100 спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа шэсць дзён колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася амаль на 5% і перавысіла 15 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа Вентотэнскай канферэнцыі Ціханоўская заклікала падтрымліваць барацьбу за дэмакратыю ў Беларусі дзеля міру ў ЕўропеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства

