ЕАБР: ВУП Беларусі ў 2024 годзе вырасце на 2%, інфляцыя складзе 8%

28 снежня, Позірк. Стымулюючая бюджэтная палітыка, нізкія працэнтныя стаўкі і рост даходаў насельніцтва сталі асноўнымі фактарамі паляпшэння прагнозу на 2024 год, гаворыцца ў макрапрагнозе Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР).
На думку экспертаў, эканомікі Расіі і Беларусі “цалкам адаптаваліся” да новых умоў і ўжо ў III квартале 2023 года “выйшлі на ўзровень канца 2021 года”.
Аналітыкі прагназуюць рост валавога ўнутранага прадукту ва ўсіх краінах — удзельніцах ЕАБР: Расія (+1,5%), Беларусь (+2%), Кыргызстан (+4,5%), Казахстан (+5%), Арменія (+5,7%), Таджыкістан (+7,3%).
Інфляцыя, на думку банка, складзе: Арменія (3,6%), Расія (5,4%), Таджыкістан (6,6%), Казахстан (7,1%), Кыргызстан (7,8%), Беларусь (8%).
Аляксандр Лукашэнка 2 кастрычніка зацвердзіў важнейшыя прагнозныя (дэ-факта планавыя) параметры развіцця краіны на 2024 год. Згодна з указамі № 307 і 308, прырост ВУП павінен скласці 3,8%, інвестыцый у асноўны капітал — 3,9%, экспарту тавараў і паслуг — 7,6%, рэальных наяўных грашовых даходаў насельніцтва — 3,5%, рэальнага заробку — 3,9%, намінальнага сярэднямесячнага заробку — да 2.087 рублёў (у бюджэтным сектары — 1.634), інфляцыя — не больш за 6%, міжнародныя рэзервовыя актывы — не менш за 6 млрд долараў.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЧыноўнікі Мінадукацыі паведамляюць супярэчлівыя звесткі аб квоце на навучанне расіян у ВНУ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства100 балаў на ЦТ і ЦЭ атрымала больш за 2 тыс. абітурыентаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені — траўні было звольнена на 9% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПродажы беларускіх тавараў у краіны па-за СНД знізіліся за год на 11% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+