Пасля 10 гадоў выпуску прыпыняе працу выданне для дзяцей “Паласатая газета”

29 снежня, Позірк. Выданне для дзяцей “Паласатая газета” прыпыняе выхад як найменей на два гады, паведаміла ў “Фэйсбуку” яго стваральніца і галоўны рэдактар, настаўніца пачатковых класаў, педагог-псіхолаг Ганна Граноўская.
Гэтае рашэнне яна аргументавала сярод іншага праблемамі з фінансаваннем і станам свайго здароўя.
“Мне вельмі шкада…Я дзякую ЎСІМ людзям, якія бралі ўдзел у лёсе “Палосачкі”, — напісала Граноўская. — Дзякуй мае мілыя добрыя людзі, што заўсёды мне дапамагалі: без вас не здарылася б ніводнай добрай справы, якія я ладзіла. Я ўжо адплакала-абдумала гэтую падзею, перажавала-перажыла. Мне ўжо не балюча. Амаль”.
Аўтар праекта дзіцячага выдання паведаміла, што прадае архівы “Паласатай газеты” ад 2020 года. Маецца магчымасць аформіць замову на любую школьную бібліятэку; праводзіцца збор папярэдніх замоў на “Палосачку па-беларуску №2”.
“Паласатая газета” выходзіла з 2013 года ў выглядзе часопіса на 20 старонках. У 2016-м выданне стала прызёрам Нацыянальнага конкурсу “Залатая літара” ў намінацыі “Лепшыя матэрыялы для дзяцей і юнацтва”.

- Грамадства, Навіны Германіі, ПалітыкаЦіханоўская прыбыла ў Германію для абмеркавання плана Трампа па Украіне і далейшых крокаў па Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБольш за траціну стратных арганізацый Беларусі прыпадае на Мінск і Мінскую вобласць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаУ кастрычніку намінальны сярэдні заробак вырас на 12,2 рублі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка

