У Беларусі зарэгістравана айчынная вакцына супраць COVID-19
29 снежня, Позірк. Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя Мінздароўя зарэгістраваў айчынную інактываваную цэльнавірыённую вакцыну для медыцынскай прафілактыкі COVID-19, паведамляе прэс-служба міністэрства.
Мінздароўя адчыталася аб завяршэнні клінічных выпрабаванняў вакцыны. У распрацоўцы прэпарата ўдзельнічалі рэспубліканскія навукова-практычныя цэнтры — эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, а таксама трансфузіялогіі і біямедыцынскіх тэхналогій, НПЦ ЛОЦІОС, Інстытут фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук, медыцынскія ўніверсітэты ў Мінску і Гомелі, прадпрыемствы “Белмедпрэпараты” і “БелВітуніфарм”.
Да сярэдзіны снежня на пляцоўцы “БелВітуніфарма”, што спецыялізуецца на вытворчасці ветэрынарных прэпаратаў, выпушчана тры доследна-прамысловыя серыі вакцыны супраць ковіда.
3 лістапада 2021 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб рэалізацыі інвестпраекта па выпуску вакцыны супраць COVID-19 на “БелВітуніфарме” з агульным аб’ёмам фінансавання 68,1 млн рублёў. З тлумачэнняў Мінздароўя вынікала, што “Белмедпрэпараты” будуць вырабляць актыўны кампанент, а гатовую вакцыну разліваць на магутнасцях “БелВітуніфарма”.
Пра пачатак будаўніцтва завода па вытворчасці вакцын Мінздароўя паведаміла 7 лютага 2022 года, а 18 жніўня таго ж года было заяўлена, што на прадпрыемстве “БелВітуніфарм” завяршаюцца будаўніча-мантажныя работы. Пад выпуск вакцыны ад ковіда быў рэканструяваны адзін паверх прадпрыемства.
27 ліпеня паведамлялася, што праз уведзеныя супраць Беларусі санкцыі графік пастаўкі абсталявання з Германіі, Польшчы, Паўднёвай Карэі зменены, аднак вядзецца падрыхтоўка да адпрацоўкі тэхналогіі вытворчасці доследна-прамысловай серыі вакцыны.
Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч 10 снежня 2022 года ў эфіры беларускага тэлебачання анансаваў выпуск у абарачэнне айчыннай вакцыны ад ковіда ў 2023 годзе.
Адметна, што яшчэ ў лістападзе 2021 года на “Белмедпрэпаратах” быў прадстаўлены інвестпраект па арганізацыі поўнага цыклу фармвытворчасці расійскай вектарнай вакцыны ад ковіда “Спутнік V” з аб’ёмам фінансавання 56 млн долараў. Пасля Мінздароўя не паведамляла, ці наладзілі “Белмедпрэпараты” прамысловы выпуск гэтай вакцыны.
Пра сітуацыю з захваральнасцю і смяротнасцю ад COVID-19 Мінздароўя па-ранейшаму не інфармуе насельніцтва. Актуальныя даныя не публікуюцца з пачатку ліпеня 2022 года.
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗа тры гады плошча новага жылля для людзей з патрэбай у Мінску зменшылася больш як удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку года суседнія краіны ЕС спынілі 35 тыс. спробаў пранікнення нелегальных мігрантаў з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаНа беларускім валютным рынку “няма ніякага шторму” — эксперт BEROC (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаBEROC: Інфляцыя застаецца нізкай для спажывецкага попыту, які склаўся ў эканоміцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка