За 2023 год “Вясна” апытала 194 пацярпелых ад рэжыму, атрыманыя скаргі на ўмовы зняволення

29 снежня, Позірк. За гэты год праваабарончы цэнтр “Вясна” задакументаваў сведчанні 194 людзей, якія пацярпелі ад рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў 2020–2023 гадах.
Паводле інфармацыі арганізацыі, сярод апытаных мужчын — 63%, жанчын — 37%. Узрост — ад 20 да 70 гадоў. Значная частка з іх падчас апытання знаходзілася ў бяспечных краінах — Польшчы, Літве, Грузіі, Італіі, Германіі, Нідэрландах ды інш.
Адзначаецца, што “некаторыя пацярпелыя ад дзеянняў міліцыянтаў у 2020 годзе <…> толькі цяпер вырашаюць задакументаваць свой пераслед”, а ў многіх пацярпелых “гісторыі пачаліся год ці больш таму” і скончыліся толькі “вызваленнем у 2023 годзе”.
“Многія пацярпелыя, успамінаючы ўмовы ўтрымання ў месцах пазбаўлення волі (ІЧУ, ЦІП, СІЗА, калонія, КПЗ), распавядалі, што ў камерах было халодна і не было ацяплення, па начах гарэла святло і людзей будзілі, не давалі пасцельныя прыналежнасці і прадметы гігіены, — паведамляе “Вясна”. — Таксама пацярпелыя дзяліліся, што іх не вадзілі на прагулкі і ў душ, у камерах не было гарачай вады. У гісторыях часта згадваліся насякомыя ў камерах, самыя распаўсюджаныя — блашчыцы”.
Многія пацярпелыя распавялі пра “неаказанне медыцынскай дапамогі або неналежнае яе аказанне”. Разам з тым “людзі нярэдка распавядалі, што ім своечасова аказвалі медыцынскую дапамогу і давалі таблеткі”.
“Пацярпелыя распавядалі пра фізічны гвалт, які быў ужыты да іх пры затрыманні або ў месцах пазбаўлення волі, — адзначана ў паведамленні. — Дзяліліся інфармацыяй таксама пра пагрозы сэксуальнага гвалту і забойства. Да некаторых пацярпелым ўжываўся электрашокер, задушлівы прыём або знаходжанне ў ненатуральнай позе працяглы перыяд часу. Да многіх пацярпелых ужываўся псіхалагічны гвалт”.
Вынікі апытання паказалі, што былыя вязні “нярэдка сутыкаюцца з падвышанай увагай супрацоўнікаў розных органаў” у выглядзе праверак і званкоў, “адмовай у працы, звальненнем і эміграцыяй у сувязі з пагрозай паўторнага затрымання альбо ціскам з боку супрацоўнікаў”.
“Згадваючы пра наступствы затрымання і працяглага зняволення, пацярпелыя адзначалі пагаршэнне здароўя: псаванне зроку, складанасці са сном, страту вагі, праблемы з зубамі, пастаянную стомленасць, выпадзенне валасоў, праблемы з памяццю. Таксама пацярпелыя распавядалі пра псіхалагічныя наступствы: панічныя атакі, паранойі, замкнёнасць, праблемы з сацыялізацыяй, трывогу”, — падкрэслена ў паведамленні праваабаронцаў.
Улетку Цэнтр права і дэмакратыі Justice Hub пры садзейнічанні Народнага антыкрызіснага ўпраўлення выпусціў даклад, згодна з якім з траўня 2020 года па травень 2023-га колькасць ахвяр рэпрэзій у Беларусі перавысіла 136 тыс.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка9 сакавіка больш за 10 мігрантаў спрабавалі трапіць у Польшчу з беларускай тэрыторыі — найбольшая колькасць за апошнія паўмесяцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка



