Дзярждэп увёў санкцыі ў дачыненні да 101 “службовай асобы” рэжыму Лукашэнкі
10 жніўня, Позірк. Дзяржаўны дэпартамент ЗША 9 жніўня ўвёў візавыя абмежаванні ў дачыненні да 101 “службовай асобы рэжыму і іх афіляваных асоб за падрыў або нанясенне шкоды дэмакратычным інстытутам у Беларусі”.
У спіс трапіла “некалькіх суддзяў, адказных за вынясенне палітычна матываваных прыгавораў у дачыненні да беларусаў за рэалізацыю іх асноўных свабод”.
Дзярждэп заклікаў да “неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх 1.500 палітычных зняволеных, якія ўтрымліваюцца рэжымам Лукашэнкі, уключаючы Алеся Бяляцкага, Віктара Бабарыку, Марыю Калеснікаву, Ігара Лосіка і Сяргея Ціханоўскага”.
“З 2020 года рэжым Лукашэнкі рэпрэсуе беларускіх грамадзян, арыштоўвае мірных дэманстрантаў і грамадскіх дзеячаў, распраўляецца з апазіцыяй і арганізацыямі грамадзянскай супольнасці, судзіць затрыманых на фіктыўных працэсах — і ўсё гэта для захавання нелегітымна атрыманай улады Лукашэнкі”, — зазначаецца ў заяве.
Злучаныя Штаты, падкрэслівае Дзярждэп, “будуць працягваць падтрымліваць народ Беларусі ў яго імкненні да дэмакратычнай будучыні ў свабоднай Беларусі, дзе выконваюцца правы чалавека”.
Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ў “Твітары” ў адказ на паведамленне дзяржсакратара ЗША Энтані Блінкена аб увядзенні новых санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі напісала, што “непахісная падтрымка “Злучаных Штатаў” з’яўляецца маяком надзеі для ўсіх беларусаў”.
9 жніўня Упраўленне па кантролі над замежнымі актывамі Міністэрства фінансаў ЗША паведаміла аб пашырэнні санкцый супраць беларускага рэжыму “ў сувязі з трэцяй гадавінай сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года”.
У санкцыйны спіс унесены авіякампанія “Белавія”, Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю (ДФР КДК), Беларускі металургічны завод (БМЗ), ТАА “БелКапСтыл” (амерыканскі дылер БМЗ), Мінскі завод грамадзянскай авіяцыі.
Увайшлі ў спіс фізічныя асобы: сыны і жонка бізнесмена Аляксея Алексіна Дзмітрый, Віталь і Іна, а таксама дырэктар ДФР КДК Ігар Маршалаў, яго намеснікі Дзмітрый Францкевіч, Ігар Сяліцкі, старшы інспектар па асабліва важных справах ДФР Арцём Дунько. Акрамя таго, санкцыі ўведзены супраць гендырэктара БМЗ Дзмітрыя Корчыка.
Пад санкцыі трапіў урадавы самалёт Canadair Regional Jet CR-200ER (бартавы нумар EW-301PJ), “які выкарыстоўваецца высокапастаўленымі чыноўнікамі і членамі сям’і лідара рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, які знаходзіцца пад санкцыямі ЗША”.
Жорсткасць санкцый у дачыненні да Беларусі напярэдадні ўзмацніла Канада.
- Выбары, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваТРВОД чакае, што на Вадохрышча ў вадаёмы акунецца 300 тыс. чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУраджайнасць памідораў у цяпліцах зніжаецца ў гадавым выражэнні восем месяцаў запар — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка