АПК ў 2024 годзе плануе падступіцца да стварэння беларускага нацыянальнага ўніверсітэта

30 снежня, Позірк. Пачатак стварэння беларускага нацыянальнага ўніверсітэта вызначаны адным з прыярытэтаў прадстаўніцтва Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) па нацыянальным адраджэнні на 2024 год.
Прэс-служба АПК са спасылкай на кіраўніцу прадстаўніцтва Аліну Коўшык паведамляе, што сярод прыярытэтных кірункаў дзейнасці на наступны год таксама “ўзмацненне галіны беларускіх навуковых даследаванняў у міжнароднай акадэмічнай прасторы”, “пашырэнне сеткі беларускіх школак”, “павелічэнне падтрымкі незалежнай беларускай культуры”, “актыўнае правядзенне Года нацыянальных традыцый”.
“Лічу, што кірунак нацыянальнага адраджэння ў будучым годзе будзе заставацца для кабінета адным з найважнейшых, — адзначыла палітык. — Фактычна ён пранізвае дзейнасць кожнага з прадстаўніцтваў кабінета. Таму я ўпэўненая ў нашым далейшым шчыльным супрацоўніцтве з усімі калегамі па кабінеце. Нездарма будучы год прысвечаны беларускай нацыянальнай традыцыі. Я адчуваю, што ён будзе няпростым, але нам вельмі важна не губляць аптымізм, верыць у змены да лепшага ў Беларусі, ганарыцца тым, што мы беларусы, і перадусім — дзейнічаць”.
Паводле слоў Коўшык, у 2024 годзе адбудзецца “шэраг важных публічных падзей, канферэнцый, замежных візітаў”. “Гэтая і іншая нашая праца робіцца дзеля таго, каб мы ў будучым маглі вярнуцца ў вольную, дэмакратычную Беларусь і перанесці ў яе ўсе створаныя ў выгнанні інстытуцыі: Інстытут беларускай кнігі, Беларускі інстытут публічнай гісторыі ды інш. Мы ствараем супольную прастору вольнай культуры і адукацыі”,— падкрэсліла яна, дадаўшы, што прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні адкрытае да прапаноў грамадства.
Член АПК нагадала, што ў 2023 годзе была распрацаваная “стратэгія і канцэпцыя нацыянальнага адраджэння і развіцця”, створана “сетка суботніх школак для дзяцей беларусаў замежжа”, “новая інтэрактыўная мапа беларускіх гісторыка-культурных мясцін kultmapka.me”, праведзены “форум інфармацыйнай устойлівасці”.

Аб'яднаны пераходны кабінет: 2024 год — Год беларускай нацыянальнай традыцыі

- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–2 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ першай палове 2025 года краіны ЕС зафіксавалі ў 1,6 раза больш спробаў пераходу нелегалаў з Беларусі, чым у другой палове 2024-га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка