У навагоднім віншаванні Латушка заклікаў беларусаў “берагчы сябе” і “тых, хто побач”

31 снежня, Позірк. Намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка разам з прадстаўнікамі дэмсіл, незалежных медыя і актывістамі запісаў відэазварот да суайчыннікаў з надыходзячым 2024 годам, асноўным пажаданнем у якім стаў заклік “берагчы сябе”.
Відэа апублікаванае ў ютуб-канале палітыка. Віншавальную прамову ён сказаў разам з маці Валянцінай і дачкой Янай.
“Быць дома. Быць побач з сям’ёй, з самымі роднымі і блізкімі людзьмі. Быць на радзіме. Быць у бяспецы. Быць на свабодзе. Быць свабодным. Шчаслівы. Здаровым. Марыць. Верыць. Такія простыя, звычайныя рэчы. Але такія каштоўныя. І часам такія недасягальныя. Асабліва ў наш час”, — сказаў Латушка.
Новы год ён назваў “святам тых самых, простых і каштоўных рэчаў, якія ніхто для нас не зберажэ, акрамя нас саміх”.
“Таму сёння маё віншаванне для вас, беларусы і беларускі, дзе б вы ні былі, дзе б ні чакалі, пакуль гадзіны праб’юць 12, будзе такім — беражыце сябе. Беражыце тое, што маеце. Беражыце тых, хто побач. Беражыце ўсё тое, што вы здолелі захаваць, нават калі захаваць атрымалася не так шмат. Беражыце гэта, таму што гэта падмурак, каб вярнуць страчанае, калі прыйдзе час. Беражыце, каб жыць, бо мы жывем, а, значыць, жыве надзея, жыве праўда, жыве наша воля і жыве Беларусь!” — адзначыў намеснік кіраўніка АПК.
У відэароліку таксама прагучалі заклікі берагчы “сяброў і паплечнікаў”, “сваю сям’ю, нават калі вас падзяляюць межы”, “свабоду і прагу да яе”, “свой дом, нават калі ён часовы”, “сваю ідэнтычнасць, сваю годнасць і сваё сумленне”, “сваю праўду і свядомасць”, “любоў, якая выратуе свет”, “сваю культуру і свой добры густ”, “родную мову і нацыянальную ідэю”.
У віншаванні, акрамя Латушкі і яго блізкіх, прынялі ўдзел члены НАУ і АПК Уладзімір Астапенка, Арцём Праскаловіч, Арцём Брухан, Юрый Губарэвіч, кіраўнік медыя-службы НАУ Юлія Гарачая з мужам Канстанцінам і сынам Уладзіславам, прадстаўнік АПК па абароне і нацыянальнай бяспецы Валерый Сахашчык з жонкай Вольгай, народная артыстка Беларусі, актрыса Зоя Белахвосцік, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, рэжысёр Аляксандр Гарцуеў, заслужаны артыст Беларусі, акцёр Ігар Сігоў з жонкай Валерыяй, тэлевядучая, спявачка Кацярына Ваданосава з дзецьмі Іванам і Стэфаніяй, галоўны рэдактар reform.by Фёдар Паўлючэнка з жонкай Вольгай і дачкой Стэфаніяй, рэдактары “Еўрарадыё” Зміцер Лукашук і Павел Свярдлоў, праграмны дырэктар праекта “Malanka Media” Кацярына Пытлева з дачкой Міраславай і сынам Янам, блогер Аляксандра Ханевіч з сынам Аляксандрам, актывістка Ганна Федаронак з дочкамі Лізай і Аляксандрай і ўнукамі Арынай і Андрэем, спартсмен, уладальнік Кубка свету па кікбоксінгу Іван Ганін, былы палітвязень Алег Кулеша з членамі Беларускай асацыяцыі палітвязняў “Да волі!”.
Чакаецца, што апоўначы з навагоднім зваротам выступіць беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.

- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларускія экспарцёры ў Азіі надаюць недастаткова ўвагі мясцовым культурным традыцыям, лічаць навукоўцы БДЭУ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаУлады ігнаруюць прапановы стварыць роўныя ўмовы рэалізацыі айчынных і імпартных тавараў — прадстаўнік бізнес-супольнасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаНапрыканцы ліпеня на аб'ектах АПК адбылося восем пажараў — знішчаны аўтамабіль, сена ў рулонах, рапс у сушылцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 ліпеня — 1 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара паказаў месячны рост упершыню пасля лістапада 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+