Лукашэнка павіншаваў з надыходзячым Новым годам больш за 70 палітыкаў, у тым ліку Орбана і Кім Чэн Ына

31 снежня, Позірк. Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванні з надыходзячым 2024 годам лідарам дзяржаў, міжнародных арганізацый, палітыкам, рэлігійным і творчым дзеячам, прадстаўнікам дзелавых колаў краін СНД, паведаміла 31 снежня яго прэс-служба.
Усяго ў спісе больш за 70 прозвішчаў палітычных дзеячаў.
Адзначаецца, што Лукашэнка павіншаваў прэзідэнтаў Уладзіміра Пуціна (Расія), Ільхама Аліева (Азербайджан), Касым-Жамарта Такаева (Казахстан), Эмамалі Рахмона (Таджыкістан), Сердара Бердымухамедава (Туркменістан), Шаўката Мірзіёева (Узбекістан), Садыра Жапарава (Кыргызстан), Ваагна Хачатурана (Арменія), а таксама прэм’ер-міністра гэтай краіны Нікола Пашыняна
Таксама віншаванні адпраўленыя былым кіраўнікам Туркменістана і Казахстана Гурбангулы Бердымухамедаву і Нурсултану Назарбаеву.
“У ліку сусветных лідараў”, адзначае прэс-служба, віншаванні ад Лукашэнкі адрасаваныя Сі Цзіньпіну (Кітай), Рэджэпу Таіпу Эрдагану (Турцыя), Абдэлю Фатаху аль-Сісі (Егіпет), Мухамеду бен Заід аль-Нахаяну (ААЭ), Башару Асаду (Сірыя), Драупадзі Мурму і Нарэндры Модзі (абодва — Індыя), Арыфу Алві (Пакістан), Луісу Інасіу Луле да Сілве (Бразілія), Нікаласу Мадуру (Венесуэла), Мігелю Марыа Дыяс-Канелю Бермудэсу (Куба), Абдулу Латыфу Рашыду (Ірак), Эмерсану Мнангагве (Зімбабвэ), Во Вану Тхыонгу (В’етнам), Андрэсу Мануэлю Лопесу Абрадору (Мексіка), Джоку Відоду (Інданезія), Сірылу Рамафосе (ПАР), Тэадору Абіангу Нгеме Мбасогу (Экватарыяльная Гвінея), Махмуду Абасу (Палесціна), Ухнаагійну Хурэлсуху (Манголія).
З надыходзячым Новым годам Лукашэнка павіншаваў лідараў усяго дзвюх дзяржаў Еўропы — прэзідэнта Сербіі Аляксандра Вучыча, прэзідэнта і прэм’ер-міністра Венгрыі Каталін Новак і Віктара Орбана. Пры гэтым віншаванні накіраваныя таксама князю асацыяванай з Францыяй карлікавай дзяржавы Манака Альберу II, прэзідэнту аўтаномнай Рэспублікі Сербскай у складзе Босніі і Герцагавіны Мілараду Додзіку і кіраўніку Мальтыйскага ордэна Джону Данлапу.
Сярод павіншаваных Лукашэнкам называецца кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын.
Акрамя гэтага, віншаванні адрасаваныя лідарам і прадстаўнікам Бахрэйна, Катара, Кувейта, Амана, Саудаўскай Аравіі, Бангладэш, Камбоджы, Тайланда, Шры-Ланкі, Іарданіі, Марока, Алжыра, Анголы, Кеніі, Мазамбіка, Намібіі, Нігерыі, Уганды, Нікарагуа, Дамініканы, Калумбіі, Аргенціны, Балівіі, Эквадора, Саюза Каморскіх астравоў, Лаоса, Мальдыўскай Рэспублікі, Сінгапура, М’янмы, Філіпін.
Пасланні ад імя Лукашэнкі “накіраваныя таксама знаным рэлігійным і грамадскім дзеячам”, падкрэсліваецца ў паведамленні. У іх ліку — патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл, папа рымскі Францыск, вярхоўны патрыярх і каталікос усіх армян Гарэгін II, свяцейшы патрыярх Сербскі Парфірый.
Акрамя таго, Лукашэнка павіншаваў са святамі кіраўнікоў ААН, СНД, ШАС, ЕЭК, АДКБ.
У сваю чаргу, падкрэслівае прэс-служба, у адрас Лукашэнкі “паступаюць шматлікія навагоднія віншаванні ад замежных лідараў, кіраўніцтва міжнародных арганізацый, вядомых дзеячаў”. Удакладняецца, што яго павіншавалі лідары Расіі, Кітая, Казахстана, Азербайджана, Арменіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана, Кыргызстана, Турцыі, ААЭ, Бахрэйна, Егіпта, В’етнама, Манголіі, а таксама кіраўнікі АДКБ, СНД і ШАС.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка



