Вячорка: У 2024-м Лукашэнку не чакае нічога добрага
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 7 студзеня 2024 года
3 студзеня, Позірк. У 2024 годзе Аляксандра Лукашэнку не чакае нічога добрага. Такую думку ў каментары “Позірку” выказаў галоўны дарадца беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.
Паводле яго пераканання, летась Лукашэнка канчаткова страціў суб’ектнасць падчас падзей, якія адбыліся пасля чэрвеньскага няўдалага мяцяжу Яўгена Прыгожына, калі найміты яго вайсковай кампаніі “Вагнер” прыбылі з Расіі ў Беларусь, а гарантыі бяспекі Прыгожыну выявіліся фікцыяй.
“З аднаго боку, Лукашэнка выставіў сябе пасмешышчам, а з другога, гэта быў сігнал, што ён не перавыхавальны і нясе пагрозу ўсяму свету. Для беларусаў жа гэта быў момант мабілізацыі і яднання”, — сказаў Вячорка.
Акрамя таго, адзначыў дарадца, рэжым прайграў галасаванне ў ААН, Беларусь не выбралі ў Савет Бяспекі. “Ніхто з лідараў дэмакратычных краін з Лукашэнкам не сустрэўся. Ён спрабаваў зняць санкцыі з калійных угнаенняў, і нічога не атрымалася. У рэшце рэшт, Міжнародны Чырвоны крыж выключыў беларускую арганізацыю, гэта таксама аплявуха рэжыму”, — заявіў суразмоўца.
“Спадзяюся, мы давядзем справу да міжнароднага суду над Лукашэнкам”, — дадаў ён.
Сярод падзей 2023 года “найбольш балючай” Вячорка лічыць вераснёўскі ўказ Лукашэнкі аб спыненні афармлення беларускіх пашпартаў у замежных дыпламатычных прадстаўніцтвах. “Наш адказ — запуск праекта новага беларускага пашпарта і вырашэнне пытанняў легалізацыі беларусаў за мяжой”, — адзначыў суразмоўца. Заяву дэпутата Еўрапейскага парламента ад Літвы, пастаяннага дакладчыка па Беларусі Пятраса Аўштравічуса, што наўрад ці гэты дакумент будзе прызнаны ў найбліжэйшы час, Вячорка пракаментаваў коратка: “Будзем прабівацца”.
Дарадца узгадаў таксама смерць у зняволенні мастака Алеся Пушкіна і рэжым інкамунікада (інфармацыйнай ізаляцыі) для палітвязняў. “Гэта паказала бесчалавечнасць рэжыму. І ўпершыню ААН прызнала, што ў Беларусі маюць месца злачынствы супраць чалавечнасці”, — заявіў дарадца.
Пазітывам мінулага года ён лічыць “дзёрзкія акцыі “партызан” і “кіберпартызан”, пашкоджанне расійскага самалёта ў Мачулішчах ў лютым, ліпеньскі марафон салідарнасці з палітвязнямі, міжнародную рэакцыю на “выкраданне украінскіх дзяцей памагатымі Лукашэнкі”, пачатак стратэгічнага дыялогу з ЗША і працы кансультатыўнай групы з Еўрасаюзам у снежні, канферэнцыю “Новая Беларусь” у жніўні.
Героямі 2023 года Вячорка назваў палітвязняў і “ўсіх тых, хто іх падтрымлівае”; музычную групу Tor Band, якая кінута за краты; арганізатараў і ўдзельнікаў марафону салідарнасці з палітвязнямі, ваяроў палка Каліноўскага, незалежных журналістаў і блогераў, палітвязняў Алеся Пушкіна і Мікалая Клімовіча, які таксама памёр у няволі. “Калі казаць агульна, то гэта ўсе, хто працягвае барацьбу”, — заявіл Вячорка.
Акрамя таго, адзначыў ён, дэмакратычныя сілы пачалі кампанію за еўрапейскі выбар для Беларусі, падрыхтавалі стратэгію пераходу да новай Беларусі і канцэпцыю кампенсацыі шкоды рэпрэсаваным.
“Агулам у 2024-м чакаю шмат працы, яшчэ больш выклікаў для дэмакратычных сілаў, асабліва на міжнароднай арэне, — заявіў дарадца. — Трэба і надалей змагацца за суб’ектнасць Беларусі, бо іначай нас могуць проста аддаць Расіі, бо агулам свет стамляецца ад вайны. Трэба адстойваць інтарэсы беларусаў, каб іх не клалі ў кошык з лукашыстамі і расіянамі”.
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваНа бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — лістападзе 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля відэа ў "ЦікТоку" з зацвілымі лавашамі Лукашэнка даручыў арганізаваць праверкі на хлебазаводах — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа апошнія тры гады колькасць уведзеных у эксплуатацыю кватэр скарацілася на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУрад Украіны прапануе выключыць беларускую мову са спісу тых, якія падлягаюць абароне ў краіне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства