Беларусь не абралі непастаянным членам Савета Бяспекі ААН
6 чэрвеня, BPN. Беларусь не абралі непастаянным членам Савета Бяспекі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
Трансляцыя пасяджэння вялася на сайце ААН.
Выбары пяці непастаянных членаў Савета Бяспекі (на 2024-2025 гады) прайшлі 6 чэрвеня ў рамках 77-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.
На адно месца ў гэтым органе ад групы дзяржаў Усходняй Еўропы прэтэндавалі Беларусь і Славенія, якая і стала непастаянным членам Савета Бяспекі.
За Беларусь прагаласавала 38 дзяржаў, за Славенію — 153.
Беларусь падала заяўку на членства ў Савеце Бяспекі ААН у 2007 годзе, Славенія — у 2021-м.
Дэмакратычныя сілы Беларусі дамагаліся таго, каб афіцыйны Мінск гэтыя выбары прайграў.
Савет Бяспекі ААН — адзін з шасці галоўных органаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, які адказвае за забеспячэнне міжнароднага міру і бяспекі. У яго паўнамоцтвы ўваходзіць арганізацыя аперацый па падтрыманні міру, увядзенне міжнародных санкцый і санкцыянаванне ваенных дзеянняў.
Савет складаецца з пятнаццаці членаў. Пяць з іх з’яўляюцца пастаяннымі (Вялікабрытанія, ЗША, Кітай, Расія і Францыя), яны маюць права накладаць вета на любую рэзалюцыю Савета Бяспекі. Яшчэ дзесяць членаў абіраюцца на двухгадовы тэрмін па рэгіянальных квотах.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку кастрычніка суседнія краіны ЕС зафіксавалі больш за 1 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЗлачынствы рэжыму Лукашэнкі ў кантэксце вайны РФ супраць Украіны патрабуюць прыцягнення да адказнасці — Халопіца на рэгіянальным кангрэсе СЕМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаНарыхтоўшчыкі завінаваціліся насельніцтву за малако амаль 45 тыс. рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка

