Грамадзяне Беларусі змогуць знаходзіцца ў Нікарагуа без візы да 90 дзён на год

6 студзеня, Позірк. Грамадзяне Беларусі ў Нікарагуа, роўна як і наадварот, змогуць знаходзіцца без візы да 90 дзён на год, вынікае з тэксту міжурадавага пагаднення аб узаемным скасаванні візавых патрабаванняў, апублікаванага 6 студзеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале пасля праходжання ўнутрыдзяржаўных працэдур.
Для больш працяглага знаходжання ў краінах адзін аднаго беларусам і нікарагуанцам неабходныя дазвольныя дакументы.
Магчымасць падоўжыць тэрмін бязвізавага знаходжання маюць толькі асобы, якія не могуць пакінуць тэрыторыю іншай дзяржавы праз пацверджаных непрадбачаныя абставіны. Пры гэтым ліміт можа быць перавышаны толькі на час, неабходны для вяртання.
Пагадненне было падпісана ў ліпені 2023 года з жадання ўладаў Беларусі і Нікарагуа “развіваць і паглыбляць стасункі дружбы і супрацоўніцтва”. Бакі палічылі спрашчэнне візавага рэжыму “важным інструментам паглыблення сувязей і стымулявання далейшага развіцця двухбаковых стасункаў ва ўсіх сферах”.
Мінск і Манагуа падзяляе каля 10,5 тыс. кіламетраў. Дабрацца да Нікарагуа наўпрост з Беларусі, як і з Расіі, немагчыма. Паводле даных сэрвісаў па падборы авіябілетаў, найбольш аптымальныя маршруты: Мінск — Кутаісі — Мадрыд — Маямі — Манагуа (амаль 54 гадзіны ў дарозе) альбо Вільнюс — Осла — Маямі — Манагуа (каля 19 гадзіны шляху без уліку часу даезду да літоўскай сталіцы).
Нікарагуа з’яўляецца адной з краін, якія не падтрымліваюць рэзалюцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, супраць якіх галасуе Беларусь. Напрыклад, летась абедзве дзяржавы адмовіліся падтрымаць дакумент Генеральнай асамблеі аб супрацоўніцтве паміж ААН і Саветам Еўропы, які ўтрымлівае жорсткія фармулёўкі ў дачыненні да Расіі ў сувязі з яе ўварваннем ва Украіну (26 красавіка), а таксама рэзалюцыю аб сітуацыі з правамі чалавека на часова акупаваных тэрыторыях Украіны (19 снежня).
Тавараабарот паміж Манагуа і Мінскам настолькі малы, што амбасада Беларусі ў Рэспубліцы Куба (па сумяшчальніцтве адказвае за стасункі з Нікарагуа) не прыводзіць ніякіх лічбаў. Схематычны графік на сайце дыпмісіі дае зразумець, што аб’ём гандлю паміж дзвюма краінамі з 2017 года пераважна падаў, склаўшыся ў 2021 годзе прыкладна на ўзроўні 1,2 млн долараў (большая частка прыпадае на беларускі экспарт).

- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Мы закладваем каштоўнасці Савета Еўропы ў саму аснову нашай будучыні дзяржавы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаДоля стратных арганізацый у 2025 годзе павялічылася ва ўсіх рэгіёнах БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаМногія геаграфічныя рэгіёны ў Арктыцы носяць імёны выхадцаў з Беларусі — НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля трох спакойных дзён Літва зноў зафіксавала спробы парушэння мяжы з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства

