За 2023 год у Беларусі выяўлена каля 4 тыс. нелегальных мігрантаў — МУС

10 студзеня, Позірк. Каля 4 тыс. чалавек у складзе 596 груп нелегальных мігрантаў былі выяўлены ў Беларусі ў 2023 годзе, паведаміла 10 студзеня прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Паводле інфармацыі ведамства, сярод іх пераважалі грамадзяне Афганістана, Сірыі, Ірана і Індыі.
Статыстыку за мінулы год МУС прывяло ў паведамленні пра затрыманне ў Калодзішчах (Мінскі раён) 14 замежнікаў, якія прыбылі ў Беларусь з РФ. Калі канкрэтна гэта адбылося, не паведамляецца, але вядома, што ў ліку затрыманых восем грамадзян Пакістана, тры — Афганістана, два — Непала, адзін — Індыі. Ні ў кога з іх не было беларускіх віз.
Паводле інфармацыі міністэрства, у дачыненні да затрыманых распачаты адміністрацыйны працэс за парушэнне заканадаўства аб прававым становішчы замежных грамадзян, разглядаецца пытанне пра дэпартацыю.
З вясны 2021 года працягваецца міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і суседніх краін ЕС. За гэты час былі толькі чатыры выпадкі, калі ні Польшча, ні Літва, ні Латвія не зафіксавалі спробаў нелегальнага пранікнення мігрантаў з беларускай тэрыторыі — 29 лістапада 2023 года, а таксама 4, 7 і 8 студзеня 2024-га.
Ад пачатку гэтага года Польшча прадухіліла 25 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з боку Беларусі, Літва і Латвія мігрантаў на мяжы не фіксавалі.
У 2023 годзе краіны ЕС спынілі 42.078 спробаў незаконнага пранікнення з беларускай тэрыторыі (у Польшчу — 25.571, Латвію — 13.863, Літву — 2.644), у 2022-м — 31.892 (у Польшчу — 15.655, Латвію — 5.026, Літву — 11.211). Агульны рост склаў 31,9% (на польскім напрамку — у 1,6 раза, латвійскім — у 2,8 раза; на літоўскім зафіксавана зніжэнне ў 4,2 раза).

- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: Заходнія палітыкі часам забываюць, што дыктатары — прафесійныя ашуканцы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаТраціна літоўцаў лічыць спадчыну ВКЛ агульнай для ўсіх народаў, што ў ім жылі, чвэрць — толькі сваёй, паказала даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаПераважная большасць літоўцаў лічыць Беларусь аўтарытарнай ці хутчэй аўтарытарнай дзяржавай — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУзровень пазітыўнага стаўлення да беларусаў сярод жыхароў Літвы прыкладна такі ж, як ва Украіне, але вышэйшы, чым у Польшчы, і ніжэйшы, чым у Латвіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаГендырэктар Беларускай цэментнай кампаніі: Санкцыі толькі з'ядналі наш працоўны калектыўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал знізіліся на 1,5% — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


