Літва і Украіна маюць намер разам дамагацца ўзмацнення санкцый і ізаляцыі Беларусі і РФ
11 студзеня, Позірк. Вільнюс і Кіеў маюць намер актывізаваць супрацоўніцтва на міжнародных пляцоўках “для ўзмацнення ізаляцыі агрэсара — Расіі і яе хаўрусніцы —Беларусі”, гаворыцца ў сумеснай заяве прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы і яго ўкраінскага калегі Уладзіміра Зяленскага па выніках сустрэчы 10 студзеня ў літоўскай сталіцы.
“Прэзідэнты пагадзіліся і далей узмацняць ціск як на Расію, так і на Беларусь, з дапамогай санкцый, імкнуцца забяспечыць іх поўную і эфектыўную рэалізацыю і прадухіленне іх абыходу ў шчыльнай супрацы з партнёрамі і саюзнікамі”, — адзначана ў дакуменце.
Наўседа і Зяленскі згодныя ў тым, што “Расія і яе кіраўніцтва павінны несці поўную адказнасць за вядзенне захопніцкай вайны супраць Украіны і іншыя цяжкія злачынствы паводле міжнароднага права”.
“Прэзідэнты пацвердзілі сваю падтрымку працягу расследаванняў міжнароднага крымінальнага суда <…> супраць Уладзіміра Пуціна і [дзіцячага амбудсмэна] Марыі Львовай-Бяловай, заклікалі да далейшага расследавання ваенных злачынстваў і злачынстваў супраць чалавечнасці, здзейсненых ва Украіне Расіяй і яе хаўрусніцай Беларуссю, — падкрэслена ў заяве. — Прэзідэнты адзначылі, што адмысловы міжнародны трыбунал па злачынстве агрэсіі супраць Украіны павінен мець шырокую міжнародную легітымнасць і быць здольным атрымаць і прыцягнуць да адказнасці вышэйшае палітычнае і ваеннае кіраўніцтва Расіі і Беларусі за злачынства агрэсіі”.
У дакуменце гаворыцца, што Літва і Украіна разам з партнёрамі “працягнуць інтэнсіўную працу па вяртанні ва Украіну ўсіх незаконна выкрадзеных украінскіх дзяцей”. Заяўлена, што “пераслед украінскіх дзяцей, незаконны вываз іх у Расію, знішчэнне іх украінскай ідэнтычнасці з’яўляецца надзвычай сур’ёзным міжнародным злачынствам”. У сувязі з гэтым Наўседа і Зяленскі “асудзілі пасобніцкую ролю Беларусі ў здзяйсненні гэтага злачынства і заклікалі прыняць адпаведныя меры юрыдычнага характару таксама да адказных за гэта беларускіх асоб і арганізацый”.
24 лютага 2022 года Расія пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны, у якой улады ў Мінску падтрымліваюць Крэмль.
Паводле даных Лабараторыі гуманітарных даследаванняў Ельскага ўніверсітэта (ЗША), якія ўтрымліваюцца ў апублікаванай 16 лістапада 2023 года справаздачы амерыканскай некамерцыйнай арганізацыі “Абсерваторыя канфліктаў”, з Украіны ў Беларусь з пачатку развязанай РФ вайны вывезена не менш як 2.442 дзіця 6–17 гадоў. Згодна з дакументам, дзяцей (у тым ліку з уразлівых груп насельніцтва) прывозілі ў 13 беларускіх устаноў.
Сярод датычных да перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей у Беларусь названы беларускі паралімпіец і праўладны грамадскі дзеяч Аляксей Талай, ААТ “Беларуськалій”, праўладны Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.
Летась 17 сакавіка Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў ордар на арышт прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна і дзіцячага амбудсмэна Марыі Львовай-Бяловай за вываз украінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый.
Беларускія дэмсілы дамагаюцца таго ж у дачыненні да Лукашэнкі. 13 верасня 2023 года Еўрапейскі парламент прыняў рэзалюцыю з заклікам да МКС разгледзець магчымасць выдаць ордар на яго арышт.
Летась 1 снежня Міжнародная федэрацыя таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца прыпыніла членства Беларускага Чырвонага Крыжа (БЧК), паколькі БЧК не вызваліў ад пасады генеральнага сакратара Дзмітрыя Шаўцова, які абвінавачваецца ў датычнасці да вывазу дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваНа бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — лістападзе 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля відэа ў "ЦікТоку" з зацвілымі лавашамі Лукашэнка даручыў арганізаваць праверкі на хлебазаводах — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа апошнія тры гады колькасць уведзеных у эксплуатацыю кватэр скарацілася на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУрад Украіны прапануе выключыць беларускую мову са спісу тых, якія падлягаюць абароне ў краіне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаДыпламатычнае збліжэнне рэжыму з Ватыканам раней суправаджалася вызваленнем палітвязняў, але сітуацыя змянілася — экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка