“Вясна”: З траўня 2020 года ў Беларусі больш за 4,2 тыс. чалавек асуджана паводле палітычна матываваных крымінальных абвінавачанняў
16 студзеня, Позірк. З траўня 2020 года ў Беларусі 4.248 чалавек асуджана паводле палітычна матываваных крымінальных абвінавачанняў, з іх 910 жанчын, гаворыцца ў аглядзе праваабарончага цэнтра “Вясна” “Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2023 годзе”.
У тым ліку ў 2023 годзе асуджаны 1.603 чалавекі.
На 1 студзеня 2024 года ў Беларусі 1.452 чалавекі былі прызнаныя палітвязнямі, з іх — 168 жанчын. Яшчэ 1.413 чалавек, у тым ліку 339 жанчын, пасля пазбаўлення волі паводле палітычных матываў вызвалены ў сувязі з адбыццём пакарання, змяненнем меры стрымання, прызначэннем пакарання, не звязанага з пазбаўленнем волі, пасля знаходжання пад вартай, вызваленнем у парадку памілавання.
“Вясна” адзначае, што пры высокім узроўні крымінальных рэпрэсій стала прыкметна больш крымінальных справаў па абвінавачванні ў стварэнні, кіраўніцтве і ўдзеле ў экстрэмісцкіх фармаваннях, садзейнічанні і фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці. Захавалася вялікая колькасць крымінальных справаў за ўдзел у вулічных пратэстах 2020 года і выказванні ў інтэрнэце.
“Палітычных зняволеных утрымліваюць у асабліва жорсткіх умовах, пад асабліва строгім кантролем, на іх накладаюцца не прадугледжаныя законам абмежаванні; у выніку многія палітвязні ў дысцыплінарным парадку пазбаўлены належных па законе пасылак, перадач, у тым ліку лекавых, спатканняў з роднымі, мужам і жонкай і адвакатамі; перапіска палітвязняў адвольна абмежавана; палітвязні падвяргаюцца прымусовай малааплатнай працы. Асаблівасцю 2023 года стала памяшканне некаторых палітвязняў у поўную ізаляцыю — у становішча інкамунікада”, — адзначаецца ў справаздачы.
Прыводзяцца даныя, якія публікаваліся раней. Судамі вынесена не менш за 4.466 адміністрацыйных пастаноў, з іх у 1.822 выпадках накладзены штраф і ў 2.005 выпадках ужыты адміністрацыйны арышт, 38 спраў спынена, вынікі разгляду астатніх спраў невядомыя.
Не менш за 29 палітвязням, шасцярым (у тым ліку дзвюм жанчынам) з іх двойчы, працягваліся тэрміны пазбаўлення волі.
“Вясна” падкрэслівае, што асабліва цяжка пераносяць пазбаўленне волі людзі з інваліднасцю, хранічнымі захворваннямі, пажылыя людзі; часта ім ствараюцца невыносныя ўмовы без уліку іх уразлівага становішча.
Пасля выхаду на волю пасля адбыцця пакарання палітвязні “трапляюць пад строгі кантроль, які выходзіць за рамкі звычайнага нагляду за вызваленымі асуджанымі; правы асуджаных дадаткова абмяжоўваюцца наступствамі ўключэння ў пералік асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”.
У аглядзе падкрэсліваецца, што суды працягваюць функцыянаваць у якасці інструмента рэпрэсій у дачыненні да фігурантаў палітычна матываваных адміністрацыйных, крымінальных і грамадзянскіх спраў.
У Беларусі пераследуюцца журналісты, супрацоўнікі СМІ і блогеры; працягваецца пераслед за антываенную пазіцыю. Катаванні і забаронены зварот застаюцца для карных органаў інструментам падаўлення і запалохвання; няма выпадкаў расследавання і прыцягнення да адказнасці асоб, вінаватых у шырокамаштабных катаваннях і іншых найгрубейшых парушэннях правоў чалавека ў жніўні 2020 года і наступных гадах, на нацыянальным узроўні, падкрэсліваюць праваабаронцы.
У дакладзе таксама адзначаецца, што пашыраецца сфера прымянення смяротнага пакарання, вынесены новы смяротны прысуд.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, ЭканомікаКДК паскардзіўся Лукашэнку і Караніку на безгаспадарчасць у Іўеўскім раёне, якім кіруе былы ідэолаг МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваНа бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — лістападзе 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка