За тыдзень у Беларусь уехала амаль 2,9 тыс. грамадзян Украіны — Дзяржпагранкамітэт

20 снежня, Позірк. За мінулы тыдзень (20–27 снежня) у Беларусь уехала 2.879 грамадзян Украіны (тыднем раней — 2.212), вынікае з даных Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
Транзітам праз Польшчу накіравалася 2.162 чалавекі (1.727), Літву — 630 (458), Латвію — 87 (25), непасрэдна праз украінска-беларускую мяжу — 0 (2). Варта адзначыць, што пасля поўнамаштабнага ўварвання РФ у лютым 2022 года, пры якім была выкарыстаная беларуская тэрыторыя, Украіна на нявызначаны тэрмін прыпыніла працу ўсіх пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю.
Ад пачатку года ў Беларусь уехаў 133.731 грамадзянін Украіны: з украінскай тэрыторыі — 68, транзітам праз Польшчу — 106.547, Літву — 25.151, Латвію — 1.965.
Агулам з 24 лютага 2022 года з украінскай тэрыторыі прыбыло 280.223 грамадзяніны Украіны: праз агульную мяжу — 15.986, транзітам праз Польшчу — 204.335, Літву — 53.401, Латвію — 6.501.
“Дзяржпагранкамітэт Беларусі займаецца несумленнай падачай лічбаў і чыстай вады маніпуляцыяй”, — заявіў у інтэрв’ю “Позірку” сёлета ў лютым амбасадар па асаблівых даручэннях МЗС Украіны па Беларусі Ігар Кізім. Паводле яго слоў, гаворку трэба весці пра звычайныя паездкі грамадзян Украіны ў Беларусь.
Дыпламат адзначыў, што ў адкрытых крыніцах звестак пра колькасць украінцаў, якія выехалі з Беларусі, не знайсці. “Сумленным і прыстойным з боку ДПК было б даваць гэтую статыстыку”, — лічыць ён.
“Насамрэч гаворка ідзе не пра транзітныя ўцекачы ці людзей, якія ўехалі ў Беларусь, каб папрасіць прытулак. Гэта, як і раней, простыя паездкі ўкраінскіх грамадзян”, — адзначыў Кізім.
Паводле даных ААН на 16 снежня 2024 года, па ўсім свеце налічваецца 6.813.900 украінскіх уцекачоў. З іх 6.253.700 зарэгістравана ў Еўропе і яшчэ 560.200 — па-за яе межамі.
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія зафіксавала дзве спробы незаконнага пераходу з Беларусі, на межах з Польшчай і Літвой па-ранейшаму спакойна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася амаль на 12% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаУ трэцім квартале самыя дарагія ў ЕАЭС кароткатэрміновыя валютныя крэдыты былі ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



