Чэхія дазволіла асобным катэгорыям беларусаў падаваць дакументы без апастылю
18 студзеня, Позірк. Прага прыпыніла патрабаванне аб апастылізацыі дакументаў для грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца ў Чэхіі на падставе доўгатэрміновай візы, дазволу на часовае ці пастаяннае пражыванне, паведамляе офіс беларускіх дэмакратычных сіл у гэтай краіне.
Падкрэсліваецца, што гэта не тычыцца беларусаў, якія знаходзяцца ў Чэхіі на падставе кароткатэрміновых віз.
4 верасня 2023 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 278 “Аб парадку выдачы дакументаў і здзяйснення дзеянняў”. У адпаведнасці з ім апастыляваць дакументы могуць кампетэнтныя органы (МЗС, Міністэрства адукацыі, Мінюст і галоўныя ўпраўленні юстыцыі Мінгарвыканкама і аблвыканкамаў — у залежнасці ад тыпу дакумента).
Падаць дакументы для прастаўлення апастыля можна толькі пры асабістым візіце ці праз трэцюю асобу, на якую маецца даверанасць, аформленая ў Беларусі.
Раней падаваць дакументы для прастаўлення апастыля можна было праз беларускія консульскія ўстановы за мяжой.
З 1 студзеня 1993 года афіцыйныя дакументы, якія выдаюцца дзяржустановамі Беларусі для выкарыстання на тэрыторыі 125 дзяржаў — удзельніц Гаагскай канвенцыі ад 5 кастрычніка 1961 года (скасавала патрабаванне аб легалізацыі замежных афіцыйных дакументаў), легалізуюцца шляхам прастаўлення апастыля.
Пры гэтым дакументы, прызначаныя для падачы ў органы дзяржаў, што не далучыліся да Гаагскай канвенцыі, пацвярджаюцца шляхам консульскай легалізацыі.
- Эканоміка
- ГрамадстваТРВОД чакае, што на Вадохрышча ў вадаёмы акунецца 300 тыс. чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУраджайнасць памідораў у цяпліцах зніжаецца ў гадавым выражэнні восем месяцаў запар — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка