Нацыянальны аэрапорт Мінск атрымаў надглядальнае абсталяванне з Кітая

18 студзеня, Позірк. Новыя комплексы надглядальнага абсталявання з Кітая прыбылі ў Нацыянальны аэрапорт Мінск, паведамляе прэс-служба транспартнага аб’екта.
Груз быў дастаўлены на склад аэрапорта “з захаваннем усіх неабходных умоў”, у бліжэйшы час абсталяванне пачнуць мантаваць.
На апублікаваных фатаграфіях звяртае на сябе ўвагу тое, што на ўпакоўцы абсталявання напісана па-руску: “Дапамога з Кітая для агульнай будучыні”. Прэс-служба не паведамляе, ці з’яўляецца гэты груз гуманітарнай дапамогай.
Паводле інфармацыі аэрапорта, умовы пастаўкі, а таксама патрабаванні да гарантыйнага і постгарантыйнага абслугоўвання двух камплектаў надглядальнага абсталявання замацаваныя ў дакументах, якія былі падпісаныя летась 27 лістапада. Дэталі невядомыя.
Адзначаецца, што пастаўка абсталявання стала вынікам пагаднення паміж урадамі Беларусі і Кітая, дасягнутага 1 сакавіка 2023 года падчас візіту Аляксандра Лукашэнкі ў КНР.
На прэс-канферэнцыі 3 лістапада 2023 года дырэктар Нацыянальнага аэрапорта Мінск Вячаслаў Харанека заявіў, што санкцыі “ўнеслі змены ў працу” аб’екта, які ён узначальвае. Паводле яго слоў, 97% абсталявання і тэхнікі для абслугоўвання рэйсаў выраблена за мяжой. Харанека паведаміў, што адмыслоўцы аэрапорта “паспяхова знайшлі шляхі правядзення тэхнічнага абслугоўвання, рамонту, пытанняў у перыяд ковіда”.
Да пачатку пандэміі ковіда аэрапорт штогод абслугоўваў 5 млн пасажыраў, за 10 месяцаў 2023 года — 2 млн 150 тыс.
Чакалася, што па выніках 2023 года аэрапорт абслужыць 2 млн 400 тыс. пасажыраў.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка



