Мінск 13:57

У Мінску 29 студзеня пачнецца працэс над менеджарам Нацбанка, абвінавачаным у “экстрэмізме”

Фота: БелТА

19 студзеня, Позірк. Мінскі гарадскі суд 29 студзеня пачне разгляд крымінальнай справы галоўнага спецыяліста галоўнага ўпраўлення наяўнага грашовага абароту Нацыянальнага банка Аляксандра Цярэшчанкі, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Менеджара абвінавачваюць паводле арт. 3612 Крымінальнага кодэкса (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці).

Весці працэс будзе суддзя Сяргей Кацэр.

Падрабязнасці справы невядомыя.

Раней на дзяржаўным тэлебачанні паказалі відэа, на якім Цярэшчанка кажа аб сваім удзеле ў акцыях пратэсту, рэпостах у сацсетках публікацый аб прэзідэнцкіх выбарах і пандэміі каронавіруса. У тэлеэфіры яго назвалі афіцэрам і “кіраўніком КДБ Барысаўскага раёна”, адзначаюць праваабаронцы.

Падзяліцца: