МАРГ рэгулюе каля 85% цэн на спажывецкім рынку — міністр Багданаў

19 студзеня, Позірк. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) “ажыццяўляе рэгуляторыку практычна 85% усіх коштаў, якія ёсць на спажывецкім рынку”, заявіў на паседжанні Рэспубліканскага клуба дырэктараў 19 студзеня ў Мінску кіраўнік ведамства Аляксей Багданаў.
Міністр адзначыў, што сёлета Аляксандрам Лукашэнкам зафіксаваныя “дастаткова жорсткія параметры па інфляцыі” (па выніках года яна не павінна перавысіць 6%. — “Позірк“.). Усталяваны паказчык, на думку Багданава, “усё ж такі жорсткі, і выканаць яго будзе нават трошкі складаней, чым летась”.
На фоне планаў утрымання інфляцыі, улады маюць намер захаваць рэжым дзяржрэгулявання коштаў. “Іншага інструмента мы пакуль не прыдумалі”, — сказаў Багданаў.
Паводле слоў чыноўніка, пастанова №713 “Аб сістэме рэгулявання коштаў” была “складана ўспрынятая” і бізнесам, і дзяржпрадпрыемствамі, але за год яго дзеяння “нічога крытычнага не здарылася”.
“Тавары як былі, так і засталіся. Прадпрыемствы працуюць, кампаніі працуюць, навучыліся па-новаму ажыццяўляць сваю дзейнасць. Так, нейкія тавары сышлі з рынку, замясціліся іншымі, але гэта натуральны працэс, які адбываецца пастаянна па тых ці іншых прычынах. Паводле нашых ацэнак, негатыўнага ўплыву [пастанова аб дзяржрэгуляванні коштаў] не аказала на эканоміку”, — рэзюмаваў кіраўнік МАРГ.
6 кастрычніка 2022 года па выніках праведзенай у той жа дзень нарады Лукашэнка падпісаў дырэктыву № 10 “Аб недапушчальнасці росту коштаў”.
19 кастрычніка з’явілася пастанова № 713 у першай рэдакцыі.
29 снежня 2023 была прынятая чацвёртая рэдакцыя дакумента, згодна з якой без узгаднення з дзяржорганамі дазваляецца павышэнне коштаў не больш чым на 0,3% штомесяц на кантраляваныя тавары (усяго 331 пазіцыя, 124 адносяцца да харчавання, 207 — да нехарчовых тавараў).
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаКантактуючы з Лукашэнкам, ЗША спрабуюць аддаліць Беларусь ад Расіі, лічыць спікер Сейма ЛітвыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаВызваленыя палітвязні могуць уліць новую энергію ў барацьбу за Беларусь — літоўскі дэпутат БарановасМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЭкс-палітзняволеная, журналістка Шчыракова заклікала Захад і надалей падтрымліваць беларускія незалежныя СМІМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВызвалены кіраўнік беларускіх "зялёных" мае намер пераймаць у Літве досвед для будучага рэфармавання БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСпікер літоўскага Сейма: Прыкладзем усе намаганні, каб падтрымка для дэмсіл Беларусі не слабела (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13–15 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка