Транспартную кампанію, чый аўтамабіль трапіў у смяротнае ДТЗ у Светлагорскім раёне, чакае праверка

11 кастрычніка, Позірк. Транспартную кампанію, чый аўтамабіль трапіў у смяротнае дарожна-транспартнае здарэнне 10 кастрычніка ў Светлагорскім раёне (Гомельская вобласць), чакае пазапланавая праверка.
Паводле інфармацыі Следчага камітэта, праверка па пытаннях арганізацыі перавозак будзе прызначаная ў рамках расследавання крымінальнай справы, ужо вынятая неабходная дакументацыя. Раней паведамлялася, што справа заведзеная паводле ч. 3 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, якое прывяло з неасцярожнасці да смерці дзвюх або больш асоб).
Адзначаецца, што на 72-м кіламетры дарогі Р-31 (Бабруйск — Мазыр — мяжа Украіны) працягваюцца следчыя дзеянні “з мэтай высвятлення ўсіх абставін аварыі”.
Паводле інфармацыі ДАІ Гомельскай вобласці, напярэдадні ўвечары “кіроўца маршрутнага таксі “Мэрсэдэс” здзейсніў спадарожнае сутыкненне з трактарам, які рухаўся <…> з паўпрычэпам, пасля чаго не даў рады кіраванню і выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе здзейсніў сутыкненне з аўтамабілем “Фальксваген”.
Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што ў выніку аварыі пацярпела 19 чалавек: загінула — 6, шпіталізавана — 8 (у тым ліку падлетак), адмовілася ад шпіталізацыі пасля агляду ўрачамі — 2, пакінула месца аварыі да прыбыцця медыкаў — 3.
У васьмі шпіталізаваных дыягнаставаныя адкрытыя пераломы, вывіхі, траўмы, у тым ліку чэрапна-мазгавыя.


- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23–24 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаПольшча тыдзень не фіксуе актыўнасці мігрантаў на мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь на перадапошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у першым квартале 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваУ 2026 годзе ВНУ Беларусі прымуць на 400 платнікаў менш, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваМінпрацы падрыхтавала папраўкі ў закон аб ахове працы “з упорам на прафілактыку”Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаПяць банкаў паведамілі пра новаўвядзенні ў працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

