Замежным добраахвотнікам, у тым ліку беларускім, спросцяць атрыманне ўкраінскага грамадзянства

22 студзеня, Позірк. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сваім звароце з нагоды Дня саборнасці Украіны, які адзначаецца 22 студзеня, заявіў аб унясенні ў Вярхоўную Раду законапраекта, які дазволіць увесці інстытут множнага грамадзянства.
У гэтым кантэксце ён падкрэсліў, што грамадзянства краіны змогуць атрымаць этнічныя ўкраінцы, якія “пражываюць ва ўсіх дзяржавах свету, акрамя краіны-агрэсара”, а таксама замежныя добраахвотнікі, якія сталі на абарону Украіны.
Цяпер на сайце Вярхоўнай Рады адсутнічае інфармацыя аб унясенні на разгляд парламента згаданага законапраекта, а таксама яго тэкст.
Паводле інфармацыі “Радыё Свабода”, па стане на ліпень 2023 года ва Украіне ваявалі каля 450 беларускіх добраахвотнікаў, большасць з іх — у палку Кастуся Каліноўскага. Таксама на баку Украіны змагаецца “Беларускі добраахвотніцкі корпус”, асобныя грамадзяне Беларусі ўключаны ў склад ІІ Інтэрнацыянальнага легіёна, 79-й Украінскай асобнай дэсантна-штурмавой брыгады і іншых часцей Узброеных сіл Украіны.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа мяжы ЕС з Беларуссю зафіксавана рэкордная за 105 дзён колькасць спробаў нелегальнай міграцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ сакавіку 2024–2026 гадоў на метэастанцыях Беларусі зафіксавана амаль 700 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


