Мінск 06:11

Стрыжак заявіў пра “самую моцную і прафесійную” кібератаку на сайт BySol

Андрэй Стрыжак
Фота: "Позірк"

22 студзеня, Позірк. Раніцай 22 студзеня сайт фонду салідарнасці BySol падвергнуўся “самай моцнай і прафесійнай” кібератацы, паведаміў на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку” сузаснавальнік і кіраўнік арганізацыі Андрэй Стрыжак.

Паводле яго слоў, “спецыфіка атакі” заключалася ў тым, што яна “праводзілася на высокім тэхнічным узроўні і новымі метадамі, з якімі мы раней не сутыкаліся”.

“Але атака была паспяхова адбітая”, — адзначыў Стрыжак.

Ён папярэдзіў, што цяпер доступ да сайта можа быць “часткова абцяжараны і недаступны з некаторых рэгіёнаў”, але гэта “выключна для бяспекі” карыстальнікаў.

“Сайт, плацежная сістэма і сістэма захоўвання персанальных дадзеных пад аховай і знаходзяцца ў працоўным стане”, — падкрэсліў кіраўнік фонду.

Фонд салідарнасці BySol — некамерцыйная няўрадавая арганізацыя, створаная 14 жніўня 2020 года ў адказ на масавыя рэпрэсіі ў Беларусі. Арганізуе збор сродкаў для падтрымкі рэпрэсаваным, дапамагае з ад’ездам з краіны асобам, якім пагражае палітычны пераслед.

У снежні 2021 года прызнаны экстрэмісцкім фарміраваннем.

На Стрыжака ў Беларусі заведзена некалькі крымінальных спраў.

Гл. таксама:

BySol у 2022 годзе перадаў рэпрэсаваным каля 2 млн еўра, цяпер ідзе збор дзецям палітвязняў — Стрыжак

BySol сабраў неабходныя 20 тыс. еўра на калядныя падарункі дзецям палітвязняў

Падзяліцца: