Затрымана былая журналістка Catholic.by Аксана Ючкавіч

Аксана Ючкавіч
Фота: dina-photo.by
24 студзеня, Позірк. Былая журналістка афіцыйнага партала рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі Catholic.by Аксана Ючкавіч затрымана 23 студзеня ў Мінску, паведаміла ініцыятыва “Хрысціянская візія”.
Ючкавіч вядома сярод католікаў Мінска, дзе арганізоўвала мноства мерапрыемстваў. За што яна затрыманая — не паведамляецца.
Раней Ючкавіч выкладала польскую мову ў мінскім “Цэнтры славянскіх моў”. У лістападзе 2020 года яе затрымлівалі, яна правяла 9 сутак у ЦІП на Акрэсціна.
Паводле даных Беларускай асацыяцыі журналістаў, зараз у няволі знаходзяцца 34 прадстаўнікі беларускіх медыя.
Стужка навін
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала рэкордную за 99 дзён колькасць спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаБеларусь заняла 12-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн за студзень — люты 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства



