Намінальны сярэдні заробак у Беларусі за месяц вырас на 295,4 рубля (дапоўнена)

24 студзеня, Позірк. Намінальны налічаны сярэдні заробак работнікаў Беларусі ў снежні склаў 2.271 рубель — на 295,4 больш (+14,95%), чым у лістападзе, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
У студзені ён склалаў 1.684,9 рубля, лютым — 1.687,8, сакавіку — 1.814,2, красавіку — 1.795,9, траўні — 1.861,1, чэрвені — 1.927, ліпені — 1.933,1, жніўні — 1.962,4, верасні — 1.939,8, кастрычніку — 1.971,2, лістападзе — 1.975,6.
Такім чынам за год ён вырас на 586,1 рубля (+34,8%).
Паводле ўзроўню намінальнага заробку традыцыйна лідзіруе Мінск — 3.240,2 (у лістападзе — 2.663,3). У Мінскай вобласці ён склаў 2246,8 (1.958,2), Брэсцкай — 2.025,8 (1.763,7), Гродзенскай — 1.980,3 (1.783,9), Гомельскай — 1.970,4 (1.817,1), Віцебскай — 1.861,8 (1.655,9), Магілёўскай — 1.810,4 (1.640,3).
Больш за ўсё ў снежні было налічана работнікам сектара інфармацыі і сувязі — 6.590,8 (5.287,7). Следам ідуць прадстаўнікі сферы фінансаў і страхавання — 4.226,8 (2.843,1), прафесійнай, навуковай і тэхнічнай дзейнасці — 3.097,2 (2.540,5), будаўніцтва — 2.494,1 (2.286,0), прамысловасці — 2.479,5 (2.160,3), транспарту і лагістыкі — 2.239,1 (1.995,8), аптовага і рознічнага гандлю — 2.064,5 (1.772,8 6), аперацый з нерухомай маёмасцю — 2.003,8 (1.669,8), аховы здароўя і сацыяльных паслуг — 1.882,5 (1.642,2), спорту, забаў і адпачынку — 1.695,7 (1.435,4), прадастаўлення іншых відаў паслуг — 1.651,9 (1.463,6), сельскай, лясной і рыбнай гаспадаркі — 1.648,2 (1.583,4), сферы паслуг па часовым пражыванні і харчаванні — 1.593,5 (1.410,2), дзейнасці ў галіне адміністрацыйных і дапаможных паслуг — 1.500,1 (1.384,5), адукацыі — 1.481,3 (1.357,1).
2 кастрычніка 2023 года Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў важнейшыя прагнозныя (дэ-факта планавыя) параметры развіцця краіны на 2024 год, згодна з якімі рэальныя грашовыя даходы насельніцтва павінны вырасці на 3,5%, рэальныя зарплаты — на 3,9%, намінальны сярэднямесячны заробак мусіць узрасці да 2.087 рублёў (у бюджэтным сектары — да 1.634).

- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства6 чэрвеня ў Беларусі зафіксаваны новы тэмпературны рэкорд дня за ўвесь перыяд метэаназіранняў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаБеларусь застаецца на перадапошнім месцы ў ЕАЭС паводле ўзроўню намінальнага заробкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале самыя дарагія ў ЕАЭС кароткатэрміновыя валютныя крэдыты былі ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства