Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 5 чалавек

24 студзеня, Позірк. Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала палітычнымі зняволенымі Ганну Крук, Пятра Патаповіча, Алену Патаповіч, Уладзіслава Федаровіча і Вадзіма Чараўко.
Згодна з супольнай заявай, апублікаванай 24 студзеня на сайце праваабарончага цэнтра “Вясна”, усе яны ёсць фігурантамі спраў паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
Мастачку Ганну Крук затрымалі ўвечары 29 лістапада 2023 года ў мінскай кавярні “Маркс”. Праз два дні яе судзілі паводле арт. 24.23 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). Згодна з пратаколам, жанчына нібыта “дэманстравала карціну з БЧБ-сцягам, што стала даступна неабмежаванаму колу асоб”. Крук не прызнала віну. Яна паведаміла суду, што сапраўды размясціла ў кавярні сваю карціну, але на ёй няма выявы бел-чырвона-белага сцяга. Суд арыштаваў мастачку на 13 сутак, у належны тэрмін яна на волю не выйшла.
Сужэнцаў Пятра і Алену Патаповіч затрымалі 5 снежня 2023 года. Пасля 10 сутак у ізалятары часовага ўтрымання іх перавялі ў сталічны следчы ізалятар № 1. У 2020 годзе іх затрымалі на адным з пратэстных маршаў і пасля аштрафавалі паводле некалькіх “палітычных” адміністрацыйных артыкулаў.
Уладзіслава Федаровіча затрымалі напрыканцы 2023 года. На відэазапісе, апублікаваным у звязаным з сілавікамі тэлеграм-канале 18 снежня, мужчына кажа, што ўдзельнічаў у мітынгах і “дагэтуль не выдаліў фотаздымкі ў сацсетках”.
У той жа дзень праўладныя рэсурсы распаўсюдзілі відэазапіс з Вадзімам Чараўко. На ім затрыманы прадстаўляецца ў якасці намесніка дырэктара па развіцці фірмы, што займаецца праектаваннем сістэм кіравання і беспілотнымі сістэмамі, кажа, што ўдзельнічаў у пратэстах, дома ў яго нібыта знойдзеная марыхуана.
Праваабаронцы запатрабавалі ад уладаў неадкладна спыніць крымінальны пераслед, вызваліць гэтых людзей і “ўсіх палітычных зняволеных, а таксама грамадзян, затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў у поствыбарчы перыяд”, скончыць рэпрэсіі.
Апрача “Вясны” заяву падпісалі “Прававая ініцыятыва”, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, Lawtrend, Офіс па правах людзей з інваліднасцю, Беларускі ПЭН і Human Constanta.
На 24 студзеня ў Беларусі 1.419 палітвязняў.
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–2 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ першай палове 2025 года краіны ЕС зафіксавалі ў 1,6 раза больш спробаў пераходу нелегалаў з Беларусі, чым у другой палове 2024-га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства