У Кіеве прыпынілі судовы працэс па “справе Шарамета” — абвінавачаныя знаходзяцца на фронце

25 студзеня, Позірк. Шаўчэнкаўскі раённы суд Кіева прыпыніў разгляд крымінальнай справы, распачатай у сувязі з забойствам беларускага журналіста Паўла Шарамета, паведаміў агенцтву “Укрінформ” адвакат аднаго з абвінавачаных Дзмітрый Кругавы.
Фігурантамі справы з’яўляюцца грамадзяне Украіны Андрэй Антоненка, Яна Дугар і Юлія Кузьменка.
Паводле слоў адваката, двое першых у цяперашні час з’яўляюцца вайскоўцамі: “Яна і Андрэй праходзяць ваенную службу, яны задзейнічаны ў выкананні задач непасрэдна ў раёне вядзення баявых дзеянняў і ў сувязі з тым, што яны не заўсёды маюць магчымасць прыбываць на судовыя пасяджэнні, было заяўлена хадайніцтва аб прыпыненні судовай вытворчасці. І [яно] было задаволена”.
Таксама Кругавы звярнуў увагу, што ў 2022-м на працягу доўгага часу склад суда, які разглядаў гэтую справу, не змог працягваць ажыццяўляць правасуддзе, таму што “хтосьці з прысяжных з’ехаў за мяжу, а хтосьці быў мабілізаваны”.
Шарамет загінуў 20 ліпеня 2016 года ў Кіеве ў выніку выбуху аўтамабіля.
12 снежня 2019 года тагачасны міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў заявіў аб затрыманні і абвяшчэнні падазрэнняў лекару і валанцёру Кузьменка, медсястры парашутна-дэсантнага батальёна Дугар і вайскоўцу-ветэрану Антоненку.
У верасні 2020-га абвінаваўчы акт па іх быў накіраваны ў суд.
Абвінавачаныя адмаўляюць сваё дачыненне да злачынства і лічаць пераслед палітычным.
4 студзеня 2021 года былі апублікаваныя аўдыёзапісы, на якіх, як сцвярджалася, службовыя асобы КДБ Беларусі (у тым ліку тагачасны кіраўнік камітэта Вадзім Зайцаў) абмяркоўваюць ліквідацыю палітычных апанентаў, у прыватнасці Шарамета. Экс-супрацоўнік беларускага МУС Ігар Макар, які перадаў запісы ўкраінскай паліцыі, 19 студзеня таго ж года даў паказанні ў Кіеве па справе аб заказчыках забойства журналіста.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года Беларусь і Расія былі аўтсайдарамі ў ЕАЭС па росце сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- КДБ дадаў у "спіс тэрарыстаў" яшчэ дзесяць чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка