У выніку рэйду сілавікоў затрымана не менш за 143 чалавекі — Стрыжак

25 студзеня, Позірк. Не менш за 143 “факты затрыманняў” выяўлена “падчас аблавы з 23 студзеня па сённяшні дзень”, паведаміў у сваім тэлеграм-канале сузаснавальнік фонду салідарнасці BySol Андрэй Стрыжак.
“Працуем далей, абараняем сваіх”, — дадаў ён.
23 студзеня па ўсёй краіне пракацілася хваля ператрусаў і затрыманняў сваякоў палітычных зняволеных, былых палітвязняў і інш. Паводле дадзеных праваабаронцаў, некаторыя з затрыманняў звязаныя з праектам харчовай дапамогі рэпрэсаваным INeedHelp, які 16 студзеня быў прызнаны “экстрэмісцкім фарміраваннем”.
Сярод іншых была затрыманая і на наступны дзень арыштаваная на 15 сутак Марына Адамовіч — жонка прызнанага палітвязнем апазіцыйнага лідара Мікалая Статкевіча, які асуджаны на 14 гадоў зняволення ва ўмовах асаблівага рэжыму ў рамках “справы Ціханоўскага”.
Гл. таксама:
У выніку рэйду сілавікоў затрымана больш за 130 чалавек — праваабаронцы
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаБеларусь заняла 12-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн за студзень — люты 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва за суткі спыніла 18 спробаў парушэння мяжы з тэрыторыі Беларусі — новы рэкорд 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



