З 1 лютага ў Беларусі павялічваюцца памеры дапамог сем’ям з дзецьмі

26 студзеня, Позірк. З 1 лютага павялічваюцца памеры дзяржаўнай дапамогі сем’ям з дзецьмі, паведамляе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Памер аднаразовай дапамогі ў сувязі з нараджэннем першага дзіцяці складзе 10 бюджэтаў пражытачнага мінімуму (БПМ) — 4.067,4 рубля, другога і наступных дзяцей — 14 БПМ, або 5.694,36 рубля.
Аднаразовая дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, па-ранейшаму складае 1 БПМ, але ў грашовым выражэнні вырастае да 406,74 рубля.
У перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў на іншых дзяцей 3–18 гадоў штомесяц будзе выплачвацца 50% БПМ, або 203,37 руб.
Дапамога на дзіця-інваліда старэйшая за 3 гады складзе 284,72 рубля (70% БПМ), па догляду дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў (штомесячная): з I і II ступенню страты здароўя да спаўнення дзіцяці 18 гадоў і з III і IV ступенню страты здароўя да спаўнення дзіцяці 3 гадоў — 406,74 (100%), з III і IV ступенню страты здароўя пасля спаўнення дзіцяці 3 гадоў — 488,09 (120%), на дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, інфікаваных ВІЧ — 284,72 (70%).
З 1 лютага па 31 ліпеня памеры дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў складуць: на першага — 724,85 рубля, другога і наступных — 828,4, дзіцяці-інваліда — 931,95.
Памер дапамогі на дзіця да 3 гадоў залежыць ад сярэдняга заробку ў краіне.
Памер астатніх дапамог змяніўся ў сувязі з тым, што з 1 лютага БПМ у сярэднім на душу насельніцтва павялічваецца да 406,74 рубля.



- Грамадства, ПалітыкаПраваабаронца Раман Кісляк абскардзіў паўторную адмову на прадастаўленне прытулку ў ГрузііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЧарговыя тэмпературныя рэкорды зафіксаваныя 30 сакавіка на ўсходзе БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 28–30 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым аб'ём выдадзеных фізічным асобам крэдытаў паменшыўся, даўгі па пазыках выраслі — даныя НацбанкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць загінулых у ДТЗ у Мінску за год павялічылася ў 1,7 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
