Больш за 300 чалавек атрымалі дапамогу ад Беларускай Рады культуры ў 2023 годзе

29 студзеня, Позірк. У 2023 годзе Беларуская Рада культуры (БРК) дапамагла агулам 309 людзям — шляхам кансультацыі, фінансавай падтрымкі, садзейнічання пры атрыманні візы ці дазволу на жыхарства, гаворыцца ў гадавой справаздачы БРК.
Спецыялісты арганізацыі ў 2023 годзе пракансультавалі 184 чалавек па пытаннях віз, рэлакацыі, пошуку фінансавай падтрымкі. У выніку 97 чалавек атрымалі візы ці ДНЖ у розных краінах.
Згодна са справаздачай, сярод іншага БРК дапамагла 11 сем’ям у агульнай складанасці на 52.406 еўра.
У дабрачынныя праекты арганізацыя накіравала па псіхалагічную дапамогу 86 чалавек.
БРК, паводле дакумента, “падтрымлівае рэпрэсаваных дзеячаў культуры”. Маніторынгам рэпрэсій займаецца “некалькіх валанцёраў”, якія таксама “распрацавалі гайд пра магчымае падтрыманне дзеячаў культуры”.
Рада атрымала 9.500 еўра ад арганізатараў леташняга марафона салідарнасці “Нам не ўсё адно!”, гэтыя сродкі накіраваныя шасці сем’ям палітвязняў.
На снежань 2023 года ў Беларусі налічвалася 148 палітвязняў — дзеячаў культуры.
У справаздачы адзначана, што летась пачалі працаваць “офіс, гасцёўня” БРК, а таксама сайт рэсурснага цэнтру, праз які дзеячы культуры могуць падаваць заяўкі на конкурс праектаў ArtPower Belarus ці скіроўваць запыты на персанальную візавую, фінансавую, кансультацыйную падтрымку.
Цягам года ў рамках ArtPower Belarus “вылучаныя 15 мідзі-грантаў на агульную суму каля 440.000 еўраў, 18 міні-грантаў на агульную суму 74.736 еўра”.
Праграмай мабільнасці БРК скарысталіся 150 дзеячаў культуры. Яны “наведалі арт-рэзідэнцыі, здзейснілі даследчыя вандроўкі ці ўзялі ўдзел у важных міжнародных прафесійных івэнтах”.
Агулам на конкурс ArtPower Belarus даслана 554 заяўкі “з агульным запытам на суму каля 12,3 млн еўра”. У рамках праекта “вылучана больш за 600 тысяч еўра”.
Згодна з дакументам, БРК падтрымала “кам’юніці творцаў і IT-спецыялістаў”, у прыватнасці адбыліся “паблік-токі, майстармайнды і пітчынгі”, на якіх прэзентавалі “агулам 15 культурніцкіх праектаў у сферы культурнай спадчыны, архітэктуры, турызму, музыкі, нефармальнай адукацыі, кіно, мультыплікацыі і розных інструментаў для падтрымання і развіцця культурніцкіх праектаў”.
Беларуская Рада культуры зарэгістраваная ў кастрычніку 2020 года ў Эстоніі пад назвай MTÜ Valgevene Kultuuri Assotsiatsioon як некамерцыйная дабрачынная арганізацыя, з траўня 2023-га мае праваабарончы статус.
У Беларусі на падставе рашэння Міністэрства ўнутраных спраў БРК прызнаная “экстрэмісцкім фарміраваннем”. Усе старонкі і суполкі ў соцсетках, матэрыялы ды ініцыятывы арганізацыі прызнаныя “экстрэмісцкімі матэрыяламі”.
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–2 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ першай палове 2025 года краіны ЕС зафіксавалі ў 1,6 раза больш спробаў пераходу нелегалаў з Беларусі, чым у другой палове 2024-га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства