МНС заявіла аб зніжэнні колькасці пажараў у мінулым годзе
30 студзеня, Позірк. Адзін з галоўных вынікаў дзейнасці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях у 2023 годзе — зніжэнне колькасці пажараў і гібелі людзей ад іх, заявіў 30 студзеня кіраўнік МНС Вадзім Сіняўскі на пасяджэнні калегіі ведамства.
Паводле яго слоў, якія прыводзіць прэс-служба МНС, “год быў добры <…> па ўсіх пазіцыях”, дасягненнем “станоўчай дынамікі ў частцы скарачэння колькасці надзвычайных сітуацый”: “У тым ліку пажараў, а таксама гібелі людзей ад іх. Другі год запар скарачаецца колькасць загінуўшых людзей на вадзе”.
Таксама ведамства адчыталася аб “змяншэнні колькасці пажараў у інтэрнатах” і “недапушчэнні гібелі на аб’ектах з масавым знаходжаннем людзей”.
Дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч заявіў, што “ведамства ва ўсімі пастаўленымі задачамі справілася” і назваў яго калектыў “падрыхтаваным у прафесійным, маральным плане”.
“Гэта дзяржаўныя людзі, якія бачаць перад сабой праблемы, якія трэба вырашаць, і нацэленыя на вырашэнне гэтых праблем”, — дадаў ён.
Заявы аб скарачэнні колькасці пажараў у мінулым годзе прагучалі на фоне яго росту ў пачатку 2024 года.
З 1 студзеня ў Беларусі адбылося 569 пажараў — на 30,8% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года (435), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных МНС.
За гэты час загінуў 91 чалавек (год таму — 59; +54,2%), траўмавана — 46 (35; +31,4%). Знішчана 75 будынкаў (54; 38,9%), пашкоджана — 362 (288; 25,7%).
У МНС адзначылі, што асноўнай прычынай пажараў з трагічным зыходам з’яўляецца “неасцярожнае абыходжанне з агнём, у тым ліку пры курэнні”.
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка