Латушка заклікаў аўстрыйскіх дэпутатаў падтрымаць гарманізацыю санкцый супраць Мінска і Масквы

31 студзеня, Позірк. Геапалітычны выбар дэмакратычных сіл Беларусі — гэта Еўрапейскі саюз, заявіў намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка, выступаючы ў Вене перад дэпутатамі парламента Аўстрыі падчас “круглага стала па Беларусі”.
“Я заклікаю падтрымаць гэты выбар, працягваючы пашыраць і ўмацоўваць супрацоўніцтва інстытутаў ЕС з дэмакратычнымі сіламі”, — цытуе палітыка прэс-служба АПК.
Ён адзначыў ціск на палітвязняў, масавы пераслед іх сваякоў, беспрэцэдэнтную колькасць рэпрэсаваных (136 тыс.) з 2020 года. Таксама Латушка згадаў у выступе асуджанага на 14 гадоў палітыка Мікалая Статкевіча і яго нядаўна арыштаваную жонку Марыну Адамовіч.
Намеснік кіраўніка кабінета заклікаў аўстрыйскіх парламентарыяў “прапанаваць беларускаму грамадству альтэрнатыву “рускаму свету”, якая павінна грунтавацца на агульнай стратэгіі дэмакратычнага свету па Беларусі”.
Гэтая стратэгія, паводле яго слоў, павінна прадугледжваць “крымінальны пераслед Лукашэнкі і яго памагатых, узмацненне санкцый і іх гарманізацыю з санкцыямі супраць Расіі, прызнанне легітымнасці Аб’яднанага пераходнага кабінета і іншых беларускіх дэмакратычных сіл, падтрымку беларускай культуры і незалежных СМІ, а таксама еўрапейскую перспектыву для Беларусі”.
Аўстрыйскі бок на сустрэчы прадстаўлялі дэпутат Ева Эрнст-Дзеджыч, кіраўнік групы па адносінах з Беларуссю Гельмут Брандштэтэр, кіраўнік камітэта па замежных справах Крыстаф Мацнетар і інш.
5 чэрвеня 2023 года беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская абмеркавала ў Вене з міністрам замежных спраў Аўстрыі Аляксандрам Шаленбергам новы пакет санкцый Еўрасаюза супраць рэжыму Лукашэнкі.
Асобна бакі “казалі пра тупіковую сітуацыю, якая склалася з новым пакетам санкцый”, бо “частка краін блакуе прыняцце рашэння”.
Кіраўнік МЗС запэўніў дэмлідара, што Аўстрыя, а таксама аўстрыйскія і еўрапейскія прафсаюзы падтрымаюць прымяненне супраць афіцыйнага Мінска мер уздзеяння ў рамках параграфа 33 Статута Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) на міжнароднай канферэнцыі працы ў Жэневе, якая праходзіла ў тыя дні.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка