Справа Жываглод, Дабравольскага, Лібера і Марыніча перададзена генпракурору

31 студзеня, Позірк. Следчы камітэт у парадку спецыяльнай вытворчасці завяршыў расследаванне і перадаў генеральнаму пракурору для накіравання ў суд крымінальную справу палітыкаў і актывістаў Алены Жываглод, Аляксандра Дабравольскага, Паўла Лібера і Паўла Марыніча.
Прэс-служба СК паведамляе, што ім прад’яўленыя абвінавачванні паводле ч. 2 арт. 191 Крымінальнага кодэкса (перашкода працы Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, камісій па рэферэндуме, здзейсненая з ужываннем пагрозы і іншым спосабам, групай асоб па папярэдняй змове).
Падкрэсліваецца, што ведамства працягвае сістэмную працу “па ўсталяванні і прыцягненні да адказнасці асоб, якія маюць дачыненне да спробы зрыву рэспубліканскага рэферэндуму 2022 года”.
Спецыяльнае вытворчасць па справе было пачата 27 снежня.
Жываглод — кіраўніца ініцыятывы “Сумленныя людзі”, віцэ-спікер Каардынацыйнай рады па ўрэгуляванні палітычнага крызісу.
Дабравольскі з’яўляецца старэйшым палітычным дарадцам дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай, далучыўся да яе каманды ў 2020 годзе.
Лібер — стваральнік платформаў “Голас”, якая выкарыстоўвалася ў 2020 годзе для верыфікацыі вынікаў галасавання на прэзідэнцкіх выбарах, і “Новая Беларусь”.
Марыніч — кіраўнік праекта “Маланка медыя”, заснавальнік платформы Zubr, якая ў 2020 годзе таксама збірала інфармацыю пра выбары.
Спецыяльная вытворчасць — вытворчасць па крымінальнай справе ў дачыненні да абвінавачанага, які знаходзіцца па-за межамі Беларусі і ўхіляецца ад яўкі ў орган, які вядзе крымінальны працэс. Магчыма па 34 складах злачынстваў, якія пераважна адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх. Сярод іншага гэта акт тэрарызму, генацыд, найміцтва, здрада дзяржаве, дыверсія, стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім, масавыя беспарадкі, заклікі да санкцый і інш.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка