Прапаганда не стамляецца чарніць імя Каліноўскага, але беларусы ёй не вераць — Коўшык

2 лютага, Позірк. “Прарасійская прапаганда не стамляецца чарніць імя Кастуся Каліноўскага, перакручваць гістарычныя факты, называць яго “польскім бунтаром” і “экстрэмістам”, але беларусы не вераць прапагандзе, заявіла прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінету (АПК) Аліна Коўшык з нагоды 186-й гадавіны нараджэння кіраўніка паўстання 1863–1864 гадоў .
“У гэты дзень нарадзіўся наш нацыянальны герой Кастусь Каліноўскі, які на тэрыторыі нашай краіны кіраваў паўстаннем <…> і ўзначальваў Часовы правінцыйны ўрад Літвы і Беларусі. Складана знайсці іншую гістарычную постаць, якая б так яднала беларускі народ”, — цытуе Коўшык прэс-служба АПК.
Беларускім героем, паводле яе слоў, Каліноўскі прызнаваўся нават у савецкай гістарыяграфіі — як лідар сялянскага паўстання. “Яго імя носяць вуліцы беларускіх і замежных гарадоў. Веру, што так будзе і надалей”, — адзначыла Коўшык.
“Мы ведаем пра “Лісты з-пад шыбеніцы”, напісаныя па-беларуску, — той самай лацінкай, якую зараз сціраюць з вуліц Мінска. Мы ведаем, хто пазбавіў Каліноўскага, які дбаў пра інтарэсы “мужыкоў-беларусаў”, жыцця. Мы ведаем, хто пахаваў яго са звязанымі за спінай рукамі”, — падкрэсліла прадстаўніца АПК.
Яна “не мае сумненняў”, што ў “сумесным падручніку па гісторыі, які збіраюцца стварыць беларускі і расійскі рэжымы, аб Каліноўскім як аб героі напісана не будзе”. “І таму мы, як Каліноўскі, працягнем змагацца за нашу праўду, якую ў нас зноў імкнуцца адабраць. Адказнасць за будучыню Беларусі на ўсіх нас — беларусах і беларусках. На бацьках і дзецях, здольных захаваць у сэрцах сваё”, — сказала Коўшык.
“Веру, што мы скончым справу Каліноўскага і станем пакаленнем, якое перамагло дыктатуру”, — дадала яна. Прадстаўніца кабінету нагадала, што да дня нараджэння Каліноўскага прадстаўніцтва на нацыянальным адраджэнні АПК прымеркавала Дзень беларускіх герояў і гераінь і заклікала зрабіць новае свята “добрай традыцыяй”.
22 студзеня 2023 года ў Вільнюсе на цырымоніі, прысвечанай 160-годдзю з дня пачатку паўстання Каліноўскага, беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская адзначыла, што падзеі 1863 года аб’ядноўваюць Беларусь, Літву, Польшчу і Украіну, бо народы гэтых краін “адмовіліся жыць пад прыгнётам акупантаў і паўсталі за сваю зямлю і сваю годнасць”.
У капліцы на могілках Расу (Вільнюс) ў 2019 годзе былі перазахаваныя парэшткі 20 паўстанцаў, у тым ліку Каліноўскага, якія былі знойдзеныя на схіле вільнюскай гары Гедыміна ў 2017-м.
Кастусь Каліноўскі ўваходзіць у дзясятку выбітных суайчыннікаў усіх часоў па выніках даследавання беларускай ідэнтычнасці, якое праводзіў у траўні — чэрвені 2023 года Цэнтр новых ідэй (ЦНІ) шляхам інтэрнэт-апытання. У ім прынялі ўдзел 4.000 чалавек, 2.127 з іх на той момант знаходзіліся ў Беларусі.
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–2 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ першай палове 2025 года краіны ЕС зафіксавалі ў 1,6 раза больш спробаў пераходу нелегалаў з Беларусі, чым у другой палове 2024-га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства