Ціханоўская лічыць “важным і своечасовым” прызначэнне Кізіма спецамбасадарам Украіны па Беларусі

3 лютага, Позірк. З прызначэннем на пасаду амбасадара Украіны па асаблівых даручэннях, “адказнага за стасункі з дэмакратычнымі сіламі” Беларусі, павіншавала Ігара Кізіма дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
“Гэта важнае і своечасовае рашэнне кіраўніка МЗС Дзмітрыя Кулебы. Мы спадзяемся на сумесную працу ў гэты вырашальны для нашых краін момант”, — напісала палітык на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
Раней у гэты дзень ад імя Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) прызначэнне Кізіма на пасаду прывітаў прадстаўнік АПК па міжнародных справах Валер Кавалеўскі. Ён перакананы, што “новы дыпламатычны ўзровень” стасункаў “дазволіць напоўніць супрацу дэмакратычных сіл Беларусі з афіцыйным Кіевам новым зместам на карысць народаў Беларусі і Украіны”.
Кізім пацвердзіў свой новы статус паведамленнем у “Фэйсбуку”. Дыпламат напісаў, што ў яго абавязкі “сярод іншага ўваходзяць пытанні, звязаныя з дэмакратычнымі сіламі Беларусі як часткай беларускага грамадства, якая выступае супраць палітыкі цяперашняга кіраўніцтва Беларусі, у прыватнасці падтрымкі расійскай вайсковай агрэсіі супраць Украіны”.
Кізім быў амбасадарам Украіны ў Беларусі больш за 6 гадоў, з 16 лютага 2017 года. Заставаўся ў Мінску нават пасля пачатку падтрыманага рэжымам Аляксандра Лукашэнкі поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну з выкарыстаннем беларускай тэрыторыі.
19 красавіка 2023 года ён быў адкліканы ў Кіеў для кансультацый пасля сустрэчы Лукашэнкі з кіраўніком г. зв. “Данецкай Народнай Рэспублікі” Дзянісам Пушыліным. Украінскія ўлады назвалі візіт Пушыліна ў Мінск “спробай легітымізацыі гэтага прадстаўніка расійскай акупацыйнай адміністрацыі ў Данецку”.
Кізім у Беларусь не вярнуўся. 22 чэрвеня прэзідэнт Уладзімір Зяленскі вызваліў яго ад пасады амбасадара.
Раней сваіх спецыяльных прадстаўнікоў па Беларусі, адказных за супрацоўніцтва з беларускімі дэмакратычнымі сіламі, прызначыў шэраг краін, сярод якіх Швецыя (Крысціна Юханэсан), Літва (Аста Андрыяўскене), Польшча (Артур Міхальскі), Эстонія (Марка Каплімаа). У 2021—2022 гадах спецпрадстаўніком ЗША была Джулі Фішар. Яна была прызначаная амбасадарам у 2020 годзе, але так і не трапіла ў Мінск з-за пазіцыі беларускіх уладаў, якія былі незадаволеныя узмацненнем амерыканскіх санкцый пасля фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і адклікалі згоду на яе прызначэнне. Новы спецпрадстаўнік ЗША пакуль не прызначаны.

- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў жніўні знізіўся на 0,8%, з пачатку года — на 14,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаПрыбытак банкаў за месяц павялічыўся на 35% — даныя рэгулятараМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць па крэдытах арганізацый горназдабыўной прамысловасці вырасла за год у 10,5 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПрацэнтныя стаўкі па крэдытах растуць сёмы месяц запар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара за 8 месяцаў 2025 года знізіўся на 14,3% — другі паказчык на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаЦіханоўская: Рэжым шантажуе сваякоў сябраў АПК у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка