КДБ прызнаў “экстрэмісцкім фарміраваннем” Асацыяцыю беларускага бізнесу за мяжой
19 кастрычніка, Позірк. Камітэт дзяржаўнай бяспекі 13 кастрычніка прызнаў “экстрэмісцкім фарміраваннем” Асацыяцыю беларускага бізнесу за мяжой (ABBA), вынікае з абноўленага спісу на сайце МУС.
Сцвярджаецца, што “група грамадзян ажыццяўляе экстрэмісцкую дзейнасць у тым ліку праз інтэрнэт-рэсурсы, аб’яднаныя пад агульнай назвай Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой пад кіраўніцтвам Бурага Я. В. і Гірын М. Ч.”.
Гаворка пра кіраўніка ABBA былога супрацоўніка дзяржсакратарыята Савета бяспекі Беларусі Яўгена Бурага і віцэ-прэзідэнта асацыяцыі Марыну Гірын.
У спісе пералічаныя медыярэсурсы, якія звязаныя з “экстрэмісцкім фарміраваннем”, у прыватнасці сайт асацыяцыі, яе старонкі ў “Інстаграме”, “Твітары”, акаўнт у “ЛінкедІн” і ютуб-канал.
ABBA створаная ў жніўні 2021 года.
У верасні 2023 года беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская абмяркоўвала з кіраўніцтвам ABBA, даследчага цэнтра BEROC і стартап-хаба Imaguru спосабы дапамогі прыватнаму беларускаму бізнесу.
На III Беларускім бізнес-форуме 20 верасня ў Варшаве асацыяцыя і Міністэрства гандлю ЗША прынялі “дарожную карту” супрацоўніцтва. У дакуменце прапісаныя канкрэтныя механізмы садзейнічання АВВА з боку Мінгандлю ЗША шляхам арганізацыі бізнес-форумаў, падтрымкі дзейнасці членаў асацыяцыі, дапамогі ў правядзенні маркетынгавых даследаванняў ды інш.
Тады ж Гірын анансавала правядзенне беларускага бізнес-форуму ў Вашынгтоне на пачатку 2024 года.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваДзякуючы затрымцы пахаладання мінулым днём на беларускіх метэастанцыях зафіксаваныя чарговыя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


