Размяшчэнне ТЯЗ для стрымлівання больш эфектыўна, чым закупка новых традыцыйных узбраенняў — Мінабароны
4 лютага, Позірк. Размяшчэнне ў Беларусі расійскай тактычнай ядзернай зброі з’яўляецца “вельмі важкім фактарам стратэгічнага стрымлівання, заявіў намеснік міністра абароны па ўзбраенні — начальнік узбраення сіл Андрэй Федзін у праграме “Арсенал” на тэлеканале “Беларусь 1” 4 лютага.
“Значна больш эфектыўным, чым уліваць вялікія сродкі ў закупку ўзбраенняў, уцягвацца ў так званую гонку ўзбраенняў, затрачваючы вялікія дзяржаўныя сродкі”, — дадаў Федзін.
Паводле яго слоў, Мінабароны “вельмі ўважліва” сочыць “за падзеямі, якія адбываюцца сёння ва Украіне”: “І сказаць, [што] у частцы датычыцца прымянення ўзбраення і тэхнікі нам паказалі нешта прынцыпова новае, мы не можам”.
“Наадварот, вопыт гэтага канфлікту пацвердзіў, што раней выбраныя прыярытэты, у частцы развіцця сістэм узбраення, з’яўляюцца правільнымі і ў значнай карэкціроўкі не патрэбны”, — сказаў намеснік міністра.
У мінулым годзе на ўзбраенне прынята больш за 70 розных узораў узбраення і тэхнікі, удакладніў ён.
“Найбольш знакавымі пастаўкамі ва Узброеныя сілы з’яўляюцца ўдарныя верталёты Мі-35М, ракетны комплекс В-300 “Паланэз-М”, аператыўна-тактычны ракетны комплекс “Іскандэр-М”, зенітны ракетны комплекс “Тор-М2”, — пералічыў Федзін.
Паводле яго слоў, будзе прадоўжана пастаўка сродкаў радыёлакацыі “Супернік-ГМ”, “Усход”, малавышынных радыёлакацыйных комплексаў “Раса”.
У сухапутныя войскі пачнецца пастаўка мадэрнізаваных танкаў Т-72БМ2, у сілы спецыяльных аперацый працягнецца пастаўка мадэрнізаваных бронетранспарцёраў БТР-70МБ, сілы і сродкі разведкі папоўняцца комплексамі маніторынгу паветранай абстаноўкі “Рагнеда”, удакладніў намеснік міністра.
“Мы працягнем закуп беспілотных авіяцыйных комплексаў, сродкаў барацьбы з імі. Акрамя таго, пастаянная ўвага намі надаецца сродкам разведкі, назірання, прыцэльвання, абароны, экіпіроўкі асабовага складу”, — адзначыў прадстаўнік ведамства.
Таксама плануецца прыняць на ўзбраенне мадэрнізаваны зенітна-ракетны комплекс Бук-МБ2, бронетранспарцёр V-2, ударны беспілотны авіяцыйны комплекс “Чэкан”.
25 снежня 2023 года Аляксандр Лукашэнка, адказваючы ў Санкт-Пецярбургу на пытанні журналістаў перад пасяджэннем Вышэйшай Еўразійскай эканамічнай рады заявіў, што тактычная ядзерная зброя (ТЯЗ) дастаўлена з Расіі ў Беларусь “даўно”, “апошняя пастаўка” адбылася ў пачатку кастрычніка.
РФ заяўляе, што працягне яго кантраляваць.
24 лютага 2022 года Расія пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны, у якой улады ў Мінску падтрымліваюць Крэмль. З беларускай тэрыторыі расійскае войска ажыццявіла прамы напад на суседнюю краіну, затым на працягу некалькіх месяцаў праводзіліся ракетныя абстрэлы ўкраінскіх гарадоў. Таксама расійскія вайскоўцы карысталіся беларускай вайсковай інфраструктурай.
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала спалучаць ціск і дыпламатыю для вызвалення палітвязняў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаПартрэт Каліноўскага прыбралі з падручніка для 11 класа, паўстанне 1863 года апісваецца "максімальна нейтральна" — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАсноўнай праблемай беларускія культурніцкія арганізацыі за мяжой лічаць недахоп фінансавання — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаІнфляцыя ў будаўніцтве ў 2,2 раза вышэйшая за агульнуюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаСэрца Еўропы б'ецца за Беларусь — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская: Рэжым усё глыбей уцягвае Беларусь у вайнуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваМінулая восень стала найцяплейшай пасля восені 2020 года за ўвесь перыяд метэаназіранняўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+