Мінск 12:20

Ваенная разведка Вялікабрытаніі: У Беларусі застаецца менш за тысячу вагнераўцаў

Крыніца: gov.uk

4 лютага, Позірк. У Беларусі знаходзіцца менш за тысячу наймітаў расійскай ПВК “Вагнер”, заявіла Ваенная разведка Вялікабрытаніі (Defence Intelligence) 4 лютага.

“Яны знаходзяцца ў краіне з чэрвеня 2023 года, і на той момант у краіне налічвалася 8 тыс. наймітаў ПВК “Вагнер”, — гаворыцца ў рэлізе.

Вагнераўцы “ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы ваеннаслужачых МУС, але малаверагодна, што яны будуць прымаць непасрэдны ўдзел у падтрыманні ўнутранай або пагранічнай бяспекі ў Беларусі”, лічаць у брытанскім ваенным ведамстве.

Падкрэсліваецца, што іх прысутнасць у Беларусі прыносіць карысць Расіі, “прымушаючы Украіну трымаць абарончыя пазіцыі і персанал уздоўж паўночнай мяжы з Беларуссю для абароны ад магчымых будучых уварванняў”.

Аналагічную ацэнку колькасці расійскіх наймітаў на беларускай тэрыторыі давала Міністэрства абароны Украіны ў верасні мінулага года.

Найміты ПВК актыўна прыцягваюцца сілавымі ведамствамі для правядзення трэніровак.

Падзяліцца: