Улады па-ранейшаму насаджаюць атмасферу страху ў Беларусі — праваабаронцы

5 лютага, Позірк. “Рэпрэсіўная палітыка беларускіх уладаў не змянілася, у краіне па-ранейшаму насаджаецца атмасфера страху”, — такая выснова ўтрымліваецца ў аглядзе сітуацыі з правамі чалавека, падрыхтаваным праваабарончым цэнтрам “Вясна” па выніках студзеня.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, на 31 студзеня ў месцах пазбаўлення волі знаходзілася 1.429 палітвязняў (на 5 лютага — 1.414), сярод якіх 170 жанчын і каля 530 маладых людзей. Больш за 1.500 чалавек ужо выйшлі на волю “ў сувязі з адбыццём пакарання, зменай меры стрымання, прызначэннем пакарання, не звязанага з пазбаўленнем волі, памілаваннем”.
За месяц праваабарончая супольнасць надала адпаведны статус 28 грамадзянам, не менш як 20 чалавек, якія прызнаваліся палітвязнямі, выйшлі на волю.
“Усяго “Вясне” вядома пра больш чым 4.500 асуджаных па палітычна матываваных крымінальных справах”, — адзначана ў дакуменце. З улікам падазраваных і абвінавачаных колькасць вядомых праваабаронцам імёнаў складае 5.736.
Праваабаронцы канстатуюць, што ў краіне “працягваюцца адвольныя затрыманні людзей за рэалізацыю грамадзянскіх правоў”. У студзене адбыўся мінімум 271 адміністрацыйны палітычна матываваны працэс. Вынесена сама меней 27 рашэнняў пра арышт агулам на 283 дні, накладзена не менш за 43 штрафы на 934 базавыя велічыні (37.360 рублей).
Цягам апошняга тыдня студзеня, нагадваецца ў дакуменце, “у Беларусі адбываліся затрыманні людзей, якія падазраюцца ў атрыманні дапамогі ад гуманітарнага праекта INeedHelpBy, рэпрэсіі закранулі больш за 200 чалавек”.
Праваабаронцы “па-ранейшаму рэгулярна выяўляюць, збіраюць і сістэматызуюць факты прымянення катаванняў і забароненых відаў абыходжання ў ходзе расследавання палітычна матываваных крымінальных спраў”, а таксама “ў працэсе адбыцця вязнямі крымінальнага і адміністрацыйнага пакарання па палітычна матываваных справах”.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–2 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ першай палове 2025 года краіны ЕС зафіксавалі ў 1,6 раза больш спробаў пераходу нелегалаў з Беларусі, чым у другой палове 2024-га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства