Лукашэнка дазволіў ваеннаслужачым прымяняць зброю для спынення адміністрацыйных правапарушэнняў

5 лютага, Позірк. Аляксандр Лукашэнка ўказам № 37 ад 1 лютага 2024 г. (афіцыйна апублікаваны 3 лютага на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале) зацвердзіў змены ў Статут унутранай службы Узброеных сіл.
Паводле зменаў у п. 11 статута, вайскоўцы “пры выкананні ўскладзеных на іх задач” атрымалі права “прымяняць фізічную сілу, спецыяльныя сродкі, баявую і спецыяльную тэхніку, ужываць і выкарыстоўваць зброю з улікам існуючай абстаноўкі, характару злачынства, адміністрацыйнага правапарушэння і асобы правапарушальніка, кіруючыся патрабаваннямі агульнавайсковых статутаў”.
У ранейшай рэдакцыі статута вайскоўцам давалася права “прымяняць фізічную сілу, спецыяльныя сродкі, зброю, баявую і спецыяльную тэхніку, калі іншымі спосабамі выкананне ўскладзеных на іх задач не ўяўляецца магчымым”.
Са згаданага пункта выключана патрабаванне зрабіць папераджальны стрэл, гаворыцца толькі аб тым, што “прымяненню фізічнай сілы, спецыяльных сродкаў, баявой і спецыяльнай тэхнікі, зброі павінна папярэднічаць выразна выяўленае і відавочнае для асобы, супраць якой яны могуць быць ужытыя, папярэджанне аб намеры іх прымяніць з прадастаўленнем дастатковага часу для выканання законных патрабаванняў, за выключэннем выпадкаў, калі прамаруджванне ў іх ужыванні створыць непасрэдную небяспеку для жыцця вайскоўца або іншых грамадзян альбо можа пацягнуць іншыя цяжкія наступствы”.
Яшчэ адной навінай п. 11 з’яўляецца фармулёўка, у адпаведнасці з якой “вайсковец не нясе адказнасці за шкоду, прычыненую ў выніку прымянення фізічнай сілы, спецыяльных сродкаў, баявой або спецыяльнай тэхнікі, прымянення або выкарыстання зброі, калі прымяненне фізічнай сілы, спецыяльных сродкаў, баявой або спецыяльнай тэхнікі, прымяненне або выкарыстанне зброі ажыццяўляліся ў адпаведнасці з патрабаваннямі агульнавоінскіх статутаў”. Адначасова выключана фармулёўка аб “прымяненні вайскоўцамі фізічнай сілы, спецыяльных сродкаў, зброі, баявой і спецыяльнай тэхнікі з перавышэннем паўнамоцтваў цягне адказнасць, устаноўленую заканадаўчымі актамі”.
У 2020 годзе падраздзяленні сіл спецыяльных аперацый (ССА) ВС былі актыўна задзейнічаны ў падаўленні масавых пратэстаў.
11 жніўня 2020 года падчас акцыі пратэсту ў Брэсце стрэлам у галаву быў забіты мясцовы жыхар Генадзь Шутаў. У лютым 2021 года ён пасмяротна прызнаны вінаватым у “супраціве супрацоўніку міліцыі або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак”. Па гэтай жа справе на 10 гадоў пазбаўлення волі асуджаны прыяцель Шутава палітвязень Аляксандр Кардзюкоў.
Ваеннаслужачыя ССА Раман Гаўрылаў і Арсеній Галіцын, якія ўжылі зброю супраць мужчын, праходзілі па справе пацярпелымі.

- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваДоля асуджаных за адмову ўтрымліваць сваіх дзяцей з 2016 года павялічылася з 10% да 20%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулыя суткі Польшча зафіксавала столькі ж парушэнняў мяжы з тэрыторыі Беларусі, колькі за ўсе папярэднія дні 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2025 годзе Беларусь накіравала 289 запытаў на выдачу суайчыннікаў для прыцягнення да крымінальнай адказнасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа дачу незаконнага ўзнагароджання ў 2025 годзе да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 140 юрыдычных асоб — Генпракуратура (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская лічыць, што АБСЕ можа адыграць ключавую ролю ў вырашэнні беларускага крызісу (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваШтогод наконт укусаў кляшча да медыкаў звяртаецца каля 30 тыс. чалавек (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

