Мінск 18:43

Пажар у мінскім інтэрнаце ліквідаваны, эвакуіраваць прыйшлося 157 чалавек

Фота: МНС

7 лютага, Позірк. Міністэрства па надзвычайных сітуацыях паведаміла аб ліквідацыі пажару ў інтэрнаце па адрасе вул. Крапоткіна, 95 у Мінску.

Ведамства адзначае, што “загаранне маёмасці” адбылося на дзевятым паверсе інтэрната ў аднамесным пакоі і агульным калідоры на плошчы 29 кв.м.

“Супрацоўнікамі МНС з сумежных блокаў па аўталесвіцы былі выратаваныя двое дзяцей 2012 і 2016 гадоў нараджэння, а пры дапамозе масак для ратавання па лесвічным маршы выратаваная сям’я з васьмімесячным дзіцем. Выратаваных агледзела брыгада хуткай медыцынскай дапамогі і шпіталізавала сям’ю з дзіцем. Яшчэ сем чалавек былі эвакуяваныя ратавальнікамі”, — гаворыцца ў паведамленні.

Таксама шпіталізаваны “з атручваннем прадуктамі гарэння” мужчына 1954 г. н..

Акрамя пяці выратаваных, эвакуіраваць прыйшлося 157 чалавек. Прычына пажару высвятляецца, “разгляданая версія — парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання (кароткае замыканне электраправодкі электрачайніка)”, рэзюмавала МНС.

Паводле звестках ведамства, за мінулыя суткі на пажарах у Беларусі загінулі два чалавекі. Усяго з пачатку года — 102.

У студзені агонь забраў жыцці 94 чалавек. Праведзены Позіркам” аналіз дадзеных МНС сведчыць, што гэта рэкорднае значэнне для першага каляндарнага месяца як мінімум за пяць гадоў: у 2020 годзе было зафіксавана 77 выпадкаў гібелі на пажарах, 2021-м — 91, 2022-м — 93, 2023-м — 62.

Падзяліцца: