Мінск 14:21

Беларусь рыхтуецца наладзіць авіязносіны з Венесуэлай, Кеніяй і Сейшэламі

Фота: unsplash.com / Ries Bosch

9 лютага, Позірк. У Беларусі выконваюцца ўнутрыдзяржаўныя працэдуры “для арганізацыі падпісання міжнародных дагавораў аб паветраных зносінах з Венесуэлай, Кеніяй і Сейшэламі”. Пра гэта было заяўлена на выніковай калегіі Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый.

Паводле інфармацыі Мінтранса, у 2023 годзе самалёты нацыянальнай авіякампаніі “Белавія” на рэгулярнай аснове ляталі ў 20 аэрапортаў дзесяці дзяржаў (адкрыты два новыя кірункі з Мінска — Дэлі і Мурманск).

У беларускую сталіцу пачалі лятаць самалёты пяці замежных перавозчыкаў (усяго з мінскім кірункам працуе 11).

Падпісана міжурадавае пагадненне аб паветраных зносінах з Аманам, працягваюцца перагаворы па развіцці супрацоўніцтва з авіяцыйнымі ўладамі Венесуэлы, В’етнама, Егіпта, Ірана, Казахстана, Кітая, Амана ды інш.

Падзяліцца: