Кіраўнік Сената Польшчы: Мы выбары ў Беларусі не прызнаём
9 студзеня, Позірк. “Псеўдавыбарамі” назвала прэзідэнцкую выбарчую кампанію ў Беларусі кіраўнік Сената Польшчы Малгажата Кідава-Блоньска на брыфінгу па выніках сустрэчы з дэмлідарам Святланай Ціханоўскай 9 студзеня ў Варшаве.
“Мы абавязаліся, што тут з польскага Сената будзе вельмі моцны сігнал і голас, што мы гэтыя выбары не прызнаём, — сказала палітык. — Нельга казаць пра свабодныя выбары, калі больш за 1,3 тыс. чалавек сядзяць у турмах — асуджаных за палітычныя погляды, за тое, што хочуць дэмакратыі (маюцца на ўвазе палітвязні, якім гэты статус прысвоілі праваабаронцы. — “Позірк”.)“.
Яна выказала надзею, што аналагічная ацэнка кампаніі прагучыць у Сейме Польшчы, а таксама ад іншых еўрапейскіх парламентаў.
“Гэтая ўлада не можа быць намі прызнаная”, — сказала Кідава-Блоньска.
(Будзе дапоўнена.)
- Грамадства
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 5 кастрычніка — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць настаўнікаў у Беларусі за пяць гадоў скарацілася на 13,3 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ Беларусі працягвае павялічвацца колькасць вакансій для замежных работнікаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаДля Еўропы цяпер час захоўваць вернасць каштоўнасцям, а не падпарадкоўвацца інтарэсам бізнесу, лічыць ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаЦіханоўская: Мы хацелі б, каб пасля заканчэння эпохі Лукашэнкі ў Беларусі развіваўся прыватны бізнесМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская: Мы хочам, каб Беларусь стала такой, як сённяшняя Іспанія, — свабоднай, дэмакратычнай і моцнай еўрапейскай краінайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаБарэль: Рэпрэсіі ў Беларусі пачаліся ў 1994 годзе і працягваюцца дагэтульМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства


