Матэрыял даступны толькі падпісчыкам
ПОЗІРК+Анонсы падзей на 5 кастрычніка — 29 лістапада 2026 года
Матэрыял даступны толькі падпісчыкам
ПОЗІРК+

4 кастрычніка, Позірк. Аб дарожна-транспартным здарэнні з удзелам непаўналетніх у Магілёве паведаміла УУС мясцовага аблвыканкама.
Адзначаецца, што 4 кастрычніка ў 13:07 на вуліцы Першамайскай 37-гадовы кіроўца аўтамабіля “Форд” пры перастраенні ўчыніў сутыкненне з “Рэно” пад кіраваннем 71-гадовага мясцовага жыхара.
У выніку аўтамабілі “здзейснілі наезд на светлавую апору”, гаворыцца ў паведамленні.
Пацярпелі кіроўцы, а таксама дзеці — 11-гадовы хлопчык і 8-гадовая дзяўчынка. Яны перавозіліся ў дзіцячых утрымлівальных прыладах, падкрэслівае УУС.
Усе чацвёра дастаўлены ў бальніцу для абследавання.
Абставіны і прычыны ДТЗ высвятляюцца.
Аўтарызавацца
Забыліся пароль?
Выхад з профілю