МУС адсправаздачылася аб раскрыцці “схемы дзелавой карупцыі” ў АПК, у хабарніцтве абвінавачваюцца шэсць чалавек
4 кастрычніка, Позірк. Пра раскрыццё “схемы сістэмнай дзелавой карупцыі”, якая дзейнічала ў аграпрамысловым комплексе на тэрыторыі Мінскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцей, паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў.
“Устаноўлена: дырэктар прыватнага прадпрыемства па рамонце тэхнікі на пастаяннай аснове перадаваў хабары службовым асобам сельскагаспадарчых арганізацый. Узнагароджанні прызначаліся за выбар яго фірмы ў якасці выканаўцы работ, падпісанне дакументаў і арганізацыю аплаты”, — гаворыцца ў паведамленні.
Крымінальныя справы за хабарніцтва распачатыя ў дачыненні да шасці чалавек.
За першыя шэсць месяцаў 2026 года на 12,5% павялічылася колькасць асуджаных за карупцыйныя злачынствы ў параўнанні з аналагічным перыядам 2025-га, вынікае са статыстыкі Вярхоўнага суда. Усяго за гэты перыяд за карупцыю асуджана 342 чалавекі (у студзені — чэрвені 2025 года — 304).
Найчасцей прысуды выносіліся па справах аб хабарах (арт. 430 КК) — 150 (93), за атрыманне хабару асуджаны 21 чалавек (12).
Аляксандр Лукашэнка прыйшоў да ўлады ў 1994 годзе шмат у чым дзякуючы вобразу змагара з карупцыяй і працягвае выкарыстоўваць гэтую тэму. За больш чым 30 гадоў карупцыя так і не была пераможаная.

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ Беларусі працягвае павялічвацца колькасць вакансій для замежных работнікаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаДля Еўропы цяпер час захоўваць вернасць каштоўнасцям, а не падпарадкоўвацца інтарэсам бізнесу, лічыць ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаЦіханоўская: Мы хацелі б, каб пасля заканчэння эпохі Лукашэнкі ў Беларусі развіваўся прыватны бізнесМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская: Мы хочам, каб Беларусь стала такой, як сённяшняя Іспанія, — свабоднай, дэмакратычнай і моцнай еўрапейскай краінайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаБарэль: Рэпрэсіі ў Беларусі пачаліся ў 1994 годзе і працягваюцца дагэтульМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка

