Ціханоўская на Форуме Ла-Тоха ў Іспаніі заявіла пра неабходнасць паслядоўнай палітыкі ЕС у дачыненні да дыктатур

3 кастрычніка, Позірк. Увагу на неабходнасць паслядоўнай палітыкі Еўрапейскага саюза ў дачыненні да дыктатур звярнула беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 3 кастрычніка на Форуме Ла-Тоха ў Іспаніі.
Палітык ўзяла ўдзел у дыскусіі “Беларусь: маўклівы супраціў” разам з Жазэпам Барэлем — былым вярхоўным прадстаўніком ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі і віцэ-старшынёй Еўракамісіі (2019–2024), а цяпер прэзідэнтам Барселонскага цэнтра міжнародных стасункаў (CIDOB).
“Можа ўзнікнуць спакуса вярнуцца да ранейшага стану рэчаў — змірыцца з дыктатурай, з Лукашэнкам, з Расіяй, — цытуе Ціханоўскую яе прэс-служба. — Але Еўропа грунтуецца на каштоўнасцях і прынцыпах, якія яна заўсёды абараняла. Калі ад іх адмовіцца, Расія будзе выкарыстоўваць гэта як слабасць. Таму Еўропе важна заставацца паслядоўнай”.
Адзначаецца, што палітык падзякавала ЕС і ЗША за “падтрымку беларускіх незалежных медыя, праваабарончых арганізацыяў, НДА, культурніцкіх і гістарычных ініцыятываў, якія пасля 2020 года былі вымушаныя перанесці сваю працу за межы краіны”. Паводле яе слоў, гэтая падтрымка “дазволіла беларускай грамадзянскай супольнасці захаваць свае структуры і працягнуць працу ў выгнанні”.
У сваю чаргу Барэль падчас дыскусіі заявіў, што “Іспанія павінна служыць прыкладам, але перадусім — аказваць дапамогу”. “Мы не можам забываць пра тое, што там адбываецца, аднак, на жаль, цяпер увага СМІ засяроджаная на іншых падзеях, бо здаецца, нібыта ў Беларусі нічога не адбываецца. Але гэта не так”, — прыводзяцца словы экс-кіраўніка еўрапейскай дыпламатыі на старонцы Форума Ла-Тоха ў сацсетцы X.
Ціханоўская наведвае Іспанію 1–3 кастрычніка. У праграме яе візіта двухбаковыя сустрэчы з прадстаўнікамі іспанскага палітычнага кіраўніцтва з абмеркаваннем адкрыцця місіі дэмсіл ў Мадрыдзе, далейшага ўдзелу Іспаніі ў Міжнародным гуманітарным фондзе дапамогі былым палітзняволеным, пытанняў легалізацыі і дакументаў для беларусаў, узмацнення санкцыйнага ціску на рэжым Аляксандра Лукашэнкі, прыцягнення вінаватых у рэпрэсіях да адказнасці.
Палітык таксама мела намер размаўляць пра падтрымку палітвязняў, рэабілітацыю дзяцей беларусаў, былых палітвязняў і беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне.
1 кастрычніка стала вядома, што дарадца Ціханоўскай па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі ў Вільнюсе абмяркоўваў з дэлегацыяй камітэта па міжнародных справах Кангрэса дэпутатаў Іспаніі праблемы легалізацыі беларусаў у гэтай краіне.
7 красавіка падчас візіту Ціханоўскай у Іспанію ўжо было анансавана адкрыццё офіса дэмакратычных сіл Беларусі ў Мадрыдзе.
Форум Ла-Тоха (Foro La Toja) — штогадовы міжнародны форум для дыскусій і дэбатаў пра будучыню ліберальнай дэмакратыі, геапалітыку і эканамічнае супрацоўніцтва. Названы ён у гонар іспанскага вострава Ісла-дэ-ла-Тоха ў правінцыі Пантэведра (Галісія), дзе традыцыйна праходзіць яго асноўная сесія.



- Грамадства, ПалітыкаБольшасць моладзі, імаверна, не ведае пра існаванне смяротнага пакарання ў Беларусі — прадстаўнік РАДАМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаДля рэжыму Лукашэнкі смяротнае пакаранне ніколі не было пытаннем права, яно было прадметам палітычнага гандлю — юрыстМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ першыя гады незалежнасці Беларусі сфера выкарыстання смяротнага пакарання звужалася, але ўсё змянілася пасля 2020 года — ДэйкалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаРАДА пры падтрымцы Савета Еўропы стварыла сайт для прыцягнення ўвагі да праблемы смяротнага пакарання ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЛітва застаецца на баку ўсіх, хто імкнецца да дэмакратычнай Беларусі — прадстаўніца МЗС балтыйскай краіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 33 грамадзяніны Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ жніўні Беларусь была на трэцім месцы ў ЕАЭС па дынаміцы цэн на прампрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы з пачатку года падаражэлі на 11,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ жніўні Беларусь была на трэцім месцы ў ЕАЭС па дынаміцы цэн на сельгаспрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
