Віцебскія мытнікі затрымалі на мяжы з РФ партыю незаконна ўвезенай нікацінавай прадукцыі на 180 тыс. рублёў

3 кастрычніка, Позірк. Факт незаконнага ўвозу ў Беларусь прынамсі 10,7 тыс. адзінак прадукцыі з утрыманнем нікаціну выявілі на беларуска-расійскай мяжы віцебскія мытнікі, паведаміла 3 кастрычніка прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.
Паводле інфармацыі ведамства, тавар коштам больш як 180 тыс. рублёў (каля 60 тыс. долараў) транспартаваўся з РФ у грузавым аўтамабілі “Івека” беларускага перавозчыка.
“Пры праверцы высветлена, што перавозка ажыццяўлялася паводле несапраўдных дакументаў, — гаворыцца ў паведамленні. — Заяўленыя ў іх звесткі не адпавядалі рэчаіснасці — пазначаная фірма-адпраўнік з Расіі ліквідаваная і афіцыйна спыніла сваё існаванне”.
У дачыненні да перавозчыка распачаты адміністрацыйны працэс паводле арт. 13.12 КаАП (парушэнне парадку набыцця, захоўвання, выкарыстання ў вытворчасці, транспартавання, водпуску і рэалізацыі тавараў). Санкцыя гэтага артыкула для індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб — штраф, які можа даходзіць да 50% кошту прадмета правапарушэння.


- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні Літва зафіксавала больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым за папярэднія тры тыдні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа два месяцы колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася ў Беларусі на 22,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаГенсак Кангрэса мясцовых уладаў лічыць магчымым збліжэнне беларускіх дэмсілаў і Украіны на рэгіянальным узроўні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць пабудаваных кватэр зменшылася амаль на чвэрць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
