Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у складзе місіі назіральнікаў ад ПА АБСЕ будуць сачыць за парламенцкімі выбарамі ў Сербіі

3 кастрычніка, Позірк. Удзел у назіранні за датэрміновымі парламенцкімі выбарамі ў Сербіі, якія прызначаныя на 25 кастрычніка, возьмуць дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, вынікае з графіка працы на сайце ніжняй палаты беларускага парламента.
Камандзіроўка разлічаная на чатыры дні — з 23 па 26 кастрычніка. Адзначаецца, што прадстаўнікі Беларусі будуць сачыць за выбарамі ў складзе місіі назіральнікаў Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (ПА АБСЕ).
Адметна, што ўлады ў Мінску фактычна перашкаджалі прадстаўнікам структур АБСЕ ўдзельнічаць у апошніх электаральных працэдурах у Беларусі.
Напрыклад, 8 студзеня 2024 года, за некалькі тыдняў да адзінага галасавання на мясцовых і парламенцкіх выбарах (25 лютага), Андрэй Дапкюнас, які тады займаў пасаду пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры АБСЕ, наўпрост заявіў, што місія Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) гэтай арганізацыі не будзе запрошаная.
Міністэрства замежных спраў у сваім неафіцыйным тэлеграм-канале патлумачыла, што прычынамі адмовы ў назіранні сталі “геаграфічныя і функцыянальныя перакосы” ў сістэме АБСЕ, “дэградацыя атмасферы міждзяржаўнага ўзаемадзеяння” на яе прасторы і “пагаршэнне па віне Захаду лагістычных магчымасцей выезду і ўезду з Беларусі”. Адначасова знешнепалітычнае ведамства заявіла пра гатоўнасць “перагледзець свае падыходы ў выпадку адмовы Захаду ад незаконнай санкцыйнай палітыкі і спробаў умяшання ва ўнутраныя справы” краіны.
У той жа дзень кіраўнікі БДІПЧ і ПА АБСЕ раскрытыкавалі рашэнне Мінска не запрашаць назіральнікаў ад іх структур, падкрэсліўшы, што яно супярэчыць міжнародным абавязацельствам Беларусі.
9 студзеня 2025 года, за 17 дзён да працэдуры, якую Мінск лічыць “прэзідэнцкімі выбарамі”, гэтыя ж інстытуты АБСЕ выступілі з сумеснай заявай, з якой вынікала, што іх прадстаўнікоў зноў не запрасілі назіраць за выбарчай кампаніяй. Тыднем пазней МЗС праз дзяржСМІ распаўсюдзіла сцвярджэнне пра тое, што БДІПЧ было накіравана запрашэнне.
Асноўная прычына датэрміновых парламенцкіх выбараў у Сербіі — зацяжны грамадска-палітычны крызіс і працяглыя масавыя пратэсты, якія пачаліся пасля трагедыі ў горадзе Нові-Сад 1 лістапада 2024 года, калі праз абрынуты бетонны навес чыгуначнага вакзала загінула 16 чалавек. Пратэсны рух спачатку выступіў з сацыяльна-эканамічнымі патрабаваннямі — высветліць вінаватых, зрабіць празрыстай працэдуру дзяржзакупак і арганізаваць барацьбу з карупцыяй. Пазней адным з асноўных патрабаванняў стала палітычнае — правесці датэрміновыя выбары ў парламент.
Прэзідэнт краіны Аляксандр Вучыч доўга гэтаму супраціўляўся, але ў выніку абвясціў, што датэрміновыя выбары адбудуцца. 27 верасня 2026 года палітык сышоў у адстаўку з пасады кіраўніка дзяржавы — за сем месяцаў да заканчэння кадэнцыі. За некалькі тыдняў да гэтага кіроўная Сербская прагрэсіўная партыя (СПП) заявіла, што Вучыч узначаліць фармаваны ёю выбарчы спіс “Аляксандр Вучыч — Аб’яднаная Сербія” і стане кандыдатам СПП на пасаду прэм’ер-міністра.
10 ліпеня Вучыч заявіў, што Сербія, хоць і ёсць кандыдатам на ўступленне ў Еўрасаюз, не далучылася да трох чвэрцяў санкцый ЕС у дачыненні да Беларусі.
Палітык быў першым сярод кіраўнікоў еўрапейскіх дзяржаў, якія павіншавалі Лукашэнку з “перамогай на выбарах” 26 студзеня 2025 года. Ён зрабіў гэта праз два дні.
Дэкларуючы палітычную лаяльнасць Мінску, Сербія ў той жа час не адмаўляецца ад кантактаў з беларускімі дэмакратычнымі сіламі.
Пры садзейнічанні Вучыча быў вызвалены рэжысёр Андрэй Гнёт, арыштаваны ў Бялградзе на запыт беларускіх уладаў.
Дыпламатычныя стасункі паміж Беларуссю і Сербіяй (правапераемніцай Югаславіі) былі ўсталяваныя 15 лістапада 1994 года.



- Грамадства, ПалітыкаБольшасць моладзі, імаверна, не ведае пра існаванне смяротнага пакарання ў Беларусі — прадстаўнік РАДАМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаДля рэжыму Лукашэнкі смяротнае пакаранне ніколі не было пытаннем права, яно было прадметам палітычнага гандлю — юрыстМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ першыя гады незалежнасці Беларусі сфера выкарыстання смяротнага пакарання звужалася, але ўсё змянілася пасля 2020 года — ДэйкалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаРАДА пры падтрымцы Савета Еўропы стварыла сайт для прыцягнення ўвагі да праблемы смяротнага пакарання ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЛітва застаецца на баку ўсіх, хто імкнецца да дэмакратычнай Беларусі — прадстаўніца МЗС балтыйскай краіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 33 грамадзяніны Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ жніўні Беларусь была на трэцім месцы ў ЕАЭС па дынаміцы цэн на прампрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы з пачатку года падаражэлі на 11,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ жніўні Беларусь была на трэцім месцы ў ЕАЭС па дынаміцы цэн на сельгаспрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
